Грамадства11

Павал Красоўскі: «Калі мяне пачалі падазраваць яшчэ ў двух забойствах, я трохі супакоіўся»

У нядзелю вечарам зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня быў вызвалены Павал Красоўскі. 23-гадовы актывіст з Жодзіна ад 4 кастрычніка знаходзіўся за кратамі паводле неймаверных падозраньняў: у арганізацыі леташніх віцебскіх выбухаў і двух забойстваў непаўналетніх дзяўчынак у 1999 годзе, калі Паўлу было толькі 16 гадоў. Нягледзячы на стомленасьць, у панядзелак зраніцы Красоўскі адказаў на пытаньні карэспандэнта «НН».

У нядзелю вечарам зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня быў вызвалены Павал Красоўскі. 23-гадовы актывіст з Жодзіна ад 4 кастрычніка знаходзіўся за кратамі паводле неймаверных падозраньняў: у арганізацыі леташніх віцебскіх выбухаў і двух забойстваў непаўналетніх дзяўчынак у 1999 годзе, калі Паўлу было толькі 16 гадоў. Нягледзячы на стомленасьць, у панядзелак зраніцы Красоўскі адказаў на пытаньні карэспандэнта «НН».

«Наша Ніва»: Павал, чым праваахоўнікі патлумачылі Ваша вызваленьне пасьля такіх страшных абвінавачваньняў у злачынствах, у якіх Вас падазравалі?

Павал Красоўскі: Для мяне гэта застаецца таксама загадкай. Скончыліся дзесяць дзён, якія яны маглі мяне ўтрымліваць за кратамі без прад’яўленьня абвінавачваньня, далей утрымліваць мяне не маглі. Відавочна, што яны пабаяліся пачынаць супраць мяне працэс. Зь мяне не зьнялі канчаткова падозраньне, я мушу зьяўляцца допыты і зь мяне была ўзятая падпіска аб нявыезьдзе. Усіх падрабязнасьцяў сваёй справы я пакуль сам ня маю, бо яшчэ не сустракаўся з адвакатам Паўлам Сапелкам.

«НН»: Ці было прадчуваньне, што Вас мусяць вызваліць?

ПК: Не, не было. Пра вызваленьне з турмы я даведаўся літаральна за некалькі хвілінаў да таго, як я выйшаў з брамаў ізалятара.

«НН»: На чым, на якіх дакумэнтах грунтавалася абвінавачваньне супраць Вас?

ПК: Не было абсалютна ніякіх доказаў маёй віны. Існавала толькі адна папера, якая сьцьвярджала, што цягам апэратыўна-сьледчай дзейнасьці было высьветлена, што Красоўскі Павал мае дачыненьне да леташніх выбухаў у Віцебску. Быццам у мяне ў Віцебску ёсьць нейкія сувязі, нехта там мяне бачыў. Гэта была адзіная папера, на падставе якой вяліся допыты. Болей у сьледчых нічога не было.

«НН»: Што адбывалася на допытах?

ПК: Раней пра такое я чытаў толькі ў кніжках, цяпер перажыў гэта сваёй скуры. Адбываўся жахлівы псыхалягічны ціск. Мяне адкрыта прымушалі прызнацца ў гэтых злачынствах. Тры пытаньні яны задавалі цягам дзьвюх гадзінаў. Ціск не спыняўся ні на хвіліну. Вытрымаць усё гэта было вельмі цяжка і няпроста. Бралі нейкія аналізы крыві.

«НН»: Павал, як рэагавалі Вы на такія, абвінавачваньні, якія праваабаронцы тут, на волі, адразу сталі называць абсурднымі?

ПК: Ад пачатку я ня ведаю за што, зь якой прычыны мяне затрымалі, што інкрымінуюць, калі ж я даведаўся, што мяне абвінавачваюць у выбухах, што гэта «расстрэльны» артыкул, глеба паціху пачала выплываць у мяне з-пад ног. Я быў у самым сапраўдным шоку. Усё існавала для мяне ў нейкай прастрацыі, у тумане. Было вельмі цяжка, але трэ было трымацца, бо амаль штодзень доўжыліся допыты. На пятыя-шостыя суткі, калі мяне пачалі падазраваць яшчэ ў двух забойствах, я трохі супакоіўся, бо зразумеў, што ніякіх доказаў сьледзтва ня мае, а мяне проста спрабуюць зламіць.

«НН»: Якімі былі ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары?

ПК: Вось крыху прастудзіўся. У камэры было халаднавата. Па падлозе бегалі пацукі. Спалі на драўляных нарах. Камэра была разьлічаная на чатыры чалавекі, але звычайна ў ёй было меней людзей. Кармілі адзін раз на дзень а чацьвёртай вечара. Было вельмі цьмянае асьвятленьне, амаль немагчыма было чытаць.

«НН»: Павал, допыты тычыліся толькі тых справаў, у якіх Вас падазравалі, ці пыталіся і пра іншае?

ПК: Наўпроставых пытаньняў пра «Малады фронт» не было, але можна было здагадацца, што гэтая тэма іх цікавіць. Мяне неаднаразова пыталіся, ці ведаю я тых ці іншых людзей.

«НН»: За гэты год гэта ня першая спроба прыцягнуць Вас да крымінальнай адказнасьці. Ці не было пасьля ўсіх гэтых падзеяў думкі кінуць грамадзкую дзейнасьць?

ПК: Пра гэта рана гаварыць, за апошнія дні занадта шмат усяго сабралася. Гэта стане вядома пасьля таго, як я крышачку адыду ад зьняволеньня.

«НН»: Ці ёсьць упэўненасьць, што пасьля ўчорашняга вызваленьня Ваш пакінуць у спакоі?

ПК: Ня ведаю. Я бачыў, як яны працуюць, якія мэтады выкарыстоўваюць, таму быць у нечым упэўненым не выпадае.

У ноч на панядзелак Павал Красоўскі прыехаў дадому ў Жодзіна, дзе і знаходзіцца цяпер.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят4

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо зрабілі чатыры ўмацаваныя раёны3

У расійскім МЗС патлумачылі, з якой пазіцыяй Пуцін паедзе на Аляску5

У Польшчы трох беларусаў судзяць за падпалы гандлёвых цэнтраў4

На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак3

«Пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера». Археолагі расказалі пра важныя вынікі сёлетніх падводных раскопак1

У каталіцкую духоўную семінарыю ў Гродне сёлета паступіла рэкордная колькасць хлопцаў. Чвэрць — з усходніх абласцей1

ЗША працуюць над месцам сустрэчы Трампа, Пуціна і Зяленскага ў канцы наступнага тыдня

У Лельчыцах мужчына захацеў ашчадзіць на корме для сабак і моцна памыліўся1

«Вялікая савецкая армія перамагае малую савецкую армію». УСУ сталі прайграваць на полі бою пасля вяртання да старых практык10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят4

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць