Аўто33

Ад снегападаў у Мінску згарэлі тры аўто

Як засцерагчыся ад такога?

З надыходам халадоў у Мінску пачалі гарэць аўтамабілі. Толькі на гэтым тыдні ў сталіцы згарэлі чатыры машыны. На вуліцы Каменнагорскай успыхнуў маторны адсек Citroen C5. У аўтамабіля пашкоджаная ўся пярэдняя частка — лабавое шкло, колы, капот, бампер, фары. На вуліцы Козыраўскай успыхнуў Peugeot 307 — агонь таксама пайшоў з маторнага адсеку. Пашкоджана прыборная панэль, салон і сам маторны адсек. На тэрыторыі СТО па вуліцы Аўтамабілістаў загарэлася Mazda MPV, маторны адсек цалкам выгараў.

Па дадзеных МНС,

прычынай усіх трох узгаранняў стала кароткае замыканне электраправодкі. Гэта магло адбыцца з-за нядаўніх снегападаў: снег набіўся пад капот аўто і, растаючы, справакаваў кароткае замыканне.

У гаражы на вуліцы Алтайскай загарэлася Audi 80. Машыну паспелі выкаціць, але яна цалкам згарэла. На думку ратавальнікаў, пажар пачаўся з-за замыкання лямпы асвятлення ў гаражы. Пазней выбухнуў газавы балон.

Няспраўнае газавае абсталяванне стала прычынай яшчэ аднаго пажару. У сераду на праспекце Незалежнасці згарэў Opel Vectra. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца спрабаваў патушыць машыну і атрымаў апёкі рук.

Як можна засцерагчыся ад узгарання аўто?

Драты электраабсталявання, сабраныя пукі, труцца аб корпус аўто і адзін аб адзін. Паступова ізаляцыя сціраецца, часам да дзірак. Калі вы заўважылі, што адзін з дратоў нейкім чынам выскачыў з пука, вярніце яго на месца — гэтае простае дзеянне можа выратаваць аўто і нават ваша жыццё.
Калі ж дрот ужо пачаў іскрыць і вам пашчасціла гэта заўважыць, зрабіце наступнае:

1. Абрэжце дрот на некалькі сантыметраў вышэй і ніжэй за пашкоджанае месца.

2. Зрабіце ўстаўку з запаснога дрота.

3. Заізалюйце месцы новых злучэнняў з дапамогай ізаляцыйнай стужкі (карыстацца тут скотчам вельмі непажадана).

4. Калі няспраўных дратоў некалькі, паспрабуйце апісаныя дзеянні для кожнага з іх.

5. Абавязкова пакажыце машыну прафесійнаму электрыку. Хай ён агледзіць праводку на прадмет сапсаванай ізаляцыі ў іншых месцах аўтамабіля.

Каментары3

Цяпер чытаюць

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму1

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму

Усе навіны →
Усе навіны

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска2

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў

«Патрыятычны» фонд Мікалая Карпянкова для школьнікаў, падобна, фінансуецца «Інтэгралам»3

У Мінску 88-гадоваму кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў аварыю5

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?7

«Гучная ноч у Кіеве, тата!» — дачка генерала Келага стала героем сацсетак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму1

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць