Улада66

Мілана Міхалевіч: Мы не звярталіся па візы, гэта дэзінфармацыя

Хтосьці распачаў кампанію дыскрэдытацыі?

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксея Міхалевіча, які, паводле неафіцыйнай інфармацыі, пакінуў краіну, скрываючыся ад КДБ, не хоча і не збіраецца нікуды з’язджаць.
Аб гэтым Мілана Міхалевіч заявіла БелаПАН, каментуючы паведамленні аб тым, што сям’я палітыка мае намер выехаць у Чэхію. Паводле інфармацыі малавядомага расійскага рэсурсу, менавіта там цяпер знаходзіцца палітык. Той жа рэсурс распаўсюдзіў інфармацыю, што за ім маюць выехаць ягоная жонка з дзецьмі і сястра. Маўляў, яны ўжо звярнуліся па шэнгенскія візы.

Мілана Міхалевіч расказала, што ў яе і дзяцей ёсць неабходныя візы для ўезду ў краіны Еўрапейскага саюза і за новымі ў пасольства яна не звярталася. Пры гэтым пацвердзіла, што 16 сакавіка была на сустрэчах у дыпламатычных місіях як мінімум чатырох дзяржаў.

Аляксей Міхалевіч, паводле слоў жонкі, апошнія суткі на сувязь з ёю не выходзіў.

Як паведамлялася раней, не выключана, што ў найбліжэйшы час экс-кандыдат у прэзідэнты сам аб’явіць аб сваім месцазнаходжанні.

Нагадаем, ноччу 14 сакавіка ў сваім блогу Аляксей Міхалевіч аб’явіў, што знаходзіцца «не ў зоне дасягальнасці беларускага КДБ».

Рух «За Свабоду» паведаміў, што яму ўдалося ноччу выехаць з краіны, дарога ў «надзейнае месца» заняла суткі. Сям’я засталася ў Мінску. «Для мяне існуе адзіная прычына, якая апраўдвае такія мае крокі, — гэта рэальная фізічная пагроза, — заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты сайту руху. — Усе бачаць, што гэтыя людзі гатовы пайсці на ўсё, у іх дзеяннях няма законнасці і адкрытасці».

Міхалевіч праходзіць абвінавачваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года (арт. 293 КК). Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. Праз два месяцы, 19 лютага, яго адпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

28 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску Міхалевіч заявіў, што быў адпушчаны з СІЗА пасля дачы згоды стаць агентам КДБ. Паводле слоў палітыка, ён вымушаны быў пайсці на такі крок «з-за жудасных умоў утрымання ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаванні».

Каментары6

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць