Аўто11

У Грузіі правы кіроўцы можна будзе атрымаць у агульнаадукацыйных школах

Парламент Грузіі ў аўторак у першым чытанні прыняў змены ў закон «Аб агульнай адукацыі», згодна з якім з новага навучальнага года школьнікі змогуць бясплатна здаваць экзамены на атрыманне правоў кіроўцы
.

Ініцыятыва змяненняў у законапраекце належыць міністру ўнутраных справаў Грузіі Вано Мерабішвілі.

«У школах падлеткі змогуць вывучаць не толькі дарожныя знакі, але і кіраванне і здаць экзамен на правы ў 17 гадоў», — заявіў кіраўнік юрыдычнага камітэта парламента Грузіі Паўле Кублашвілі.

Паводле яго словаў, пры здачы экзамену на атрыманне правоў старшакласнікі будуць вызваленыя ад аплаты.

Згодна з законапраектам, вучні, якім споўнілася 17 гадоў, павінныя будуць паспяхова здаць залік па тэорыі прадмета «Падарожныя знакі і бяспека на дарогах» і практычны экзамен, і ў гэтым выпадку яны аўтаматычна атрымаюць міжнародныя правы па дасягненні 18 гадоў.

Мерабішвілі растлумачыў, што для падлеткаў будуць дзейнічаць пэўныя абмежаванні: у прыватнасці, для здачы экзамену на правы для непаўналетніх неабходная будзе згода аднаго з бацькоў і абавязкова прысутнасць маці або бацькі на экзамене.

Школьныя экзамены на права кіравання не будуць даваць магчымасці прафесійна займацца перавозкай пасажыраў і грузаў, гаворка ідзе толькі аб статусе аўтааматара.

Міністр адзначыў, што такая практыка дзейнічае ў траціне штатаў ЗША і ў Германіі.

«Лічу, што сучасныя падлеткі ў 17 гадоў такія ж сталыя людзі, як у 18 гадоў — людзі майго пакалення», — заявіў Мерабішвілі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі3

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім35

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі19

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі3

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць