Усяго патроху66

Куды зніклі грошы МТІСа?

Яшчэ месяц таму тэлевізійныя сеткі мелі акупляльнасць пад 135% – і раптам засталіся без сродкаў на Euronews.

«Мы не змаглі дамовіцца з праваўладальнікам наконт памеру аўтарскага ўзнагароджання. Euronews, як і многія іншыя каналы, гэта еўрапейскі пастаўшчык. Адпаведна плата за яго ажыццяўляецца ў еўрапейскай валюце, — растлумачылі «Камсамольскай праўдзе» ў Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетках прычыны знікнення з эфіру папулярнага канала. — Цяпер мы разумеем, што Euronews нам не па кішэні».

Тое, што сярод «многіх іншых еўрапейскіх каналаў» лішнім апынуўся менавіта Euronews, здзіўлення не выклікае.

Аднак развагі прадстаўнікоў МТІСа прымушаюць задумацца над тым, хто хлусіць: яны ці іншыя мінскія чыноўнікі?

У кастрычніку мінулага года, якраз пасля чарговага павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ, спецыялісты «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» падлічылі, колькі працэнтаў ад фактычнага кошту камунальных паслуг аплачваюць мінчане. Як паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны», тады цалкам акупляліся вываз і абясшкоджанне смецця (на 100–104%). Аднак рэкардсменам было тэлебачанне.

Ужо тады сталічныя жыхары кампенсавалі тэлевізіёншчыкам 120%!

З 1 лістапада паслугі МТІСа падаражэлі ў чарговы раз. «Сацыяльнае» тэлебачанне накшталт БТ і АНТ стала каштаваць на 27% больш, а астатнія каналы — на 13%. Тым часам курс даляра патрохі зніжаўся — з сярэдніх 8700 рублёў у лістападзе да 8470 рублёў у снежні.

Гэта значыцца, што

прыбытковасць працы МТІСа стала яшчэ большай і дарасла ажно да 35%. Куды ж падзеліся грошы, адкладзеныя за звышпрыбытковы год?

Аднак раптоўным адключэннем Euronews кіраўніцтва «Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак» парушыла не толькі дамову з абанентамі, але і беларускае заканадаўства. Як адзначаюць на форуме арганізацыі абаненты, згодна з п.2.4 «Публічнай дамовы аб аказанні фізічным асобам паслугаў электрасувязі па трансляцыі тэлевізійных праграм у сістэме кабельнага тэлебачання, аператар сапраўды мае права змяняць спіс трансляваных каналаў. Аднак абавязаны папярэдзіць пра гэта за 14 дзён праз СМІ альбо іншымі даступнымі спосабамі. Самае цікавае, што

на сайце МТІСа інфармацыі пра адключэнне Euronews няма дагэтуль!
Тым самым былі парушаныя яшчэ і Правілы аказання паслугаў электрасувязі. Ці дойдзе хто-небудзь з гледачоў да суда?

Застаецца нагадаць, што, каб адключыцца ад паслуг МТІСа, дастаткова пазваніць па нумару 218-09-09 і пакінуць сваю заяўку.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць