Аднаму з загінулых было 16 гадоў.
Трагедыя здарылася ўвечары 20 студзеня недалёка ад пасёлка Гарадзішча Мінскага раёна. Па словах відавочцаў, кіроўца, які здзейсніў наезд на пешаходаў, адразу пасля сутыкнення з месца аварыі з'ехаў, але праз некалькі хвілін вярнуўся. У ДАІ Мінскай вобласці такую інфармацыю не пацвердзілі. У той жа час інспектары паведамілі, што
кіроўца не меў права кіраваць аўтамабілем, яго пазбавілі пасведчання ў 2010 годзе за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.«Ад удару абодва пешаходы загінулі на месцы», — распавялі ў ДАІ.
У дзяжурнай частцы ДАІ Мінскай вобласці расказалі папярэднюю версію: «Аварыя адбылася каля 19:40. За рулём Chrysler PT Cruiser знаходзіўся пазбаўлены ў 2010 годзе правоў кіроўцы малады чалавек (1986 г. н.).
Ён не заўважыў двух пешаходаў (1984 і 1995 г. н.), якія ішлі ў спадарожным аўтамабілю накірунку па краі праезнай часткі, і здзейсніў наезд.Пешаходы загінулі на месцы ДТЗ». Вядома, што ў загінулых розныя прозвішчы, хутчэй за ўсё, яны не былі сваякамі.
Каментары