Культура66

Год культурнага турызму: Купала, Колас, Шагал і 1150-гадовы Полацк

Міністэрства спорту і турызму па ўзгадненні з іншымі зацікаўленымі ведамствамі абвясціла 2012 год у Беларусі годам культурнага турызму. Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга 9 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца шэраг важных дат для культуры Беларусі: 125 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала, 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, 1150 гадоў Полацку.

Шульга паведаміў, што ў гэтым годзе плануецца зрабіць 10 найбольш запатрабаваных маршрутаў «узорна-паказальнымі» для Беларусі, у тым ліку Мінск—Нясвіж, Мінск—Мір, маршруты, звязаныя з Полацкам, які з’яўляецца другім па запатрабаванасці пасля Мінска горадам Беларусі, і Віцебскам , дзе праходзіць фестываль «Славянскі базар». «Мы разлічваем, што на працягу года падцягнем гэтыя 10 маршрутаў ва ўсіх адносінах: і ў інфармацыйным, і па аснашчэнні малымі архітэктурнымі формамі», — сказаў Шульга.

Паводле яго слоў, асаблівая ўвага будзе нададзена Нясвіжу і Міру. Так, Нясвіж ў 2012 годзе аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі, у сувязі з чым у горадзе будзе арганізаваны шэраг важных мерапрыемстваў. У бліжэйшы час адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля. У Мірскім замку новыя залы для наведвальнікаў былі адкрыты ўжо ў мінулым годзе. У абодвух знакавых месцах Беларусі, паведаміў намеснік міністра, у гэтым годзе чакаецца рост турыстаў — створаны ўсе ўмовы для іх. Ужо першыя месяцы года паказалі рост колькасці турыстаў «у разы» ў параўнанні з папярэднімі гадамі, адзначыў Шульга.

Паводле яго інфармацыі, наступны год у Беларусі будзе годам экалагічнага турызму, а 2014-ы — годам спартыўнага турызму, паколькі ў Мінску будзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі.

У 2014 годзе, паведаміў намеснік міністра, таксама будзе надавацца ўвага развіццю ваенна-гістарычнага турызму: гэта год, звязаны са стагоддзем пачатку Першай сусветнай вайны і 70-годдзем заканчэння Другой сусветнай вайны.

Каментары6

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць