Грамадства4949

Пяць цэнтральных дзяржаўных газет аб'яднаюць у адну

Праляскоўскі: Тэматыка матэрыялаў, форма іх падачы мала адрозніваюцца ў іх.

Два выдавецкія дамы будуць створаны ў Беларусі на базе рэспубліканскіх газет.
Аб гэтым паведаміў журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

Грамадска-палітычным газетам няпроста пазіцыянаваць сябе на інфармацыйным полі і знайсці свайго чытача, лічыць міністр.

«Краіна невялікая, а рэспубліканскіх газет пяць [„Савецкая Беларусія“, „Звязда“, „Народная газета“, „Рэспубліка“, „Беларуская ніва“ — НН], у той час як у вялікай Расіі ўсяго адна агульнафедэральная [дзяржаўная] газета»,
— канстатаваў ён [У Расіі сотні федэральных выданняў - ад «Камсамолкі» да «Новай газеты», але дзяржаўная ў Расіі ўсяго адна, тады як у Беларусі СМІ застаюцца амаль пад кантролем лукашэнкаўцаў, якія і выдаюць абсалютную большасць грамадска-палітычных газет. - НН]. Пры гэтым міністр адзначыў, што тэматыка матэрыялаў, форма іх падачы мала адрозніваюцца ў выданняў. Міністр не скрываў, што няпростая эканамічная сітуацыя стала зыходным пунктам у рэалізацыі ідэі стварэння медыяхолдынгаў, аднак падкрэсліў: «Справа не ў грашах — справа ў чытачы».

Алег Праляскоўскі адзначыў, што прынята рашэнне аб стварэнні двух выдавецкіх дамоў. Рабочая група, якую ён узначаліў, пачала падрыхтоўчую работу.

Адзін выдавецкі дом будзе створаны на базе чатырох рэспубліканскіх газет. Цяпер вядзецца аб’яднанне юрыдычных асоб.

«На першым этапе самі газеты захаваюцца. Аптымізуецца кіраўніцкі апарат», — растлумачыў міністр. Ён не выключыў, што канчатковым вынікам аб’яднання стане выданне адной грамадска-палітычнай газеты.

Гаворачы аб другім выдавецкім доме, Алег Праляскоўскі растлумачыў, што ён будзе сфармаваны на базе газеты «Звязда» і рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i мастацтва». Культуралагічная тэматыка стане галоўным напрамкам у газеце і часопісах гэтага выдавецкага дома.

Паводле слоў Алега Праляскоўскага, плануецца завяршыць работы па стварэнню выдавецкіх дамоў да канца 2012 года. Міністр перакананы, што якасць перыядычных выданняў і іх фінансавыя магчымасці толькі ўзрастуць ад стварэння медыяхолдынгаў. «Аб’яднанне газет — гэта звычайнае жыццё друкаваных выданняў. Увесь свет ідзе па шляху стварэння такіх буйных дамоў друку. З іх з’яўленнем узнікае магчымасць рэдактарскага манеўру: творчага і фінансавага», — лічыць Алег Праляскоўскі.

Перад ствараемымі выдавецкімі дамамі Мінінфарм мае намер паставіць яшчэ адну важную задачу — стварэнне ўласных магутных інтэрнэт-рэсурсаў.
Паводле прагнозаў Алега Праляскоўскага, да 2020 года папяровыя версіі газет зжывуць сябе, а вось іх інтэрнэт-версіі будуць толькі развівацца.
«Што датычыць рэгіянальных выданняў, то я глыбока перакананы, што больш за адну абласных газет не трэба», — сказаў ён.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць