Грамадства

Радыё “Свабода”: затрыманыя кіраўнікі аршанскага штабу Мілінкевіча

Як удалося даведацца сваякам затрыманых, іх зьбіраюцца пакараць за арганізацыю сустрэч з кандыдатамі на прэзыдэнта.

Як удалося даведацца сваякам затрыманых, іх зьбіраюцца пакараць за арганізацыю сустрэч з кандыдатамі на прэзыдэнта. Сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам адбылася 24-га лютага ў Цэнтральным гарадзкім парку, а з Аляксандрам Казуліным – 11-га сакавіка на гарадзкім кірмашы.

Кіраўніка групы Казуліна, Васіля Берасьнева, міліцыянты затрымалі ўчора позна ўвечары, калі ён вяртаўся дахаты. Пра гэта паведаміў ягоны сын, спадар Андрэй, якому ўдалося даведацца, што ўжо сёньня мусіць адбыцца суд па бацькавай справе. На яго складзены пратакол “за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу” – такім чынам міліцыянты кваліфікавалі перадвыбарчую сустрэчу з Аляксандрам Казуліным на гарадзкім кірмашы 11-га сакавіка.

За арганізацыю падобнай сустрэчы з кандыдатам Аляксандрам Мілінкевічам будуць судзіць і кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы Васіля Леўчанкава, якога затрымалі сёньня зранку на парозе ўласнае кватэры. 2-га сакавіка спадара Леўчанкава ўжо выклікалі ў міліцыю, дзе ён даваў тлумачэньні пра сустрэчу з кандыдатам 24-га лютага ў Цэнтральным гарадзкім парку. У часе тае сустрэчы свае прэтэнзіі да арганізатараў выказала старшыня гарадзкой выбарчай камісіі спадарыня Захаранкава: паводле ейнага меркаваньня, сустрэчы з кандыдатамі мусяць праходзіць у адпаведнасьці з законам пра ўсе іншыя вулічныя акцыі, дазвол на якія трэба прасіць у гарвыканкаме за 15 дзён. Цяпер кіраўніка аршанскай ініцыятыўнай групы Мілінкевіча вінавацяць у “арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу”.

Радыё "Свабода"

Каментары

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць