Эканоміка2424

Лукашэнка: Каб «жыць нармальна», трэба два-тры мільярды на год

І гаворка пра эканомію.

2 лістапада на нарадзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада актывізаваць працу па павелічэнні дадатковых валютных паступленняў у бюджэт.

«Вы заседзеліся ў кабінетах. Мне патрэбны вынік, каб нас не калаціла, каб быў нармальны абменны курс.

Нам трэба дадаткова з улікам гэтага года знайсці два, максімум тры мільярды ў год — больш нічога не трэба, і мы будзем нармальна жыць,
— цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Дык вы распішыце і пракантралюйце».

У якасці аднаго з варыянтаў адшукання дадатковых сродкаў у дзяржбюджэт Міхаіл Мясніковіч прапанаваў прыватызацыю, у тым ліку, паводле яго слоў, размова ідзе пра магчымыя выгады ад аб’яднання з партнёрамі з іншых краін, з якімі на гэты момант даводзіцца канкураваць.

«У вас што, ёсць сёння канкрэтныя прапановы па эфектыўнай прыватызацыі прадпрыемстваў, патрэбнай для народа, а яна з-за нейкіх прычын тармозіцца? — задаў яму Лукашэнка пытанне.

— Дадуць добрую цану — будзем прыватызаваць. Няма цаны — няма прыватызацыі».

«Перш чым ісці на нейкую прыватызацыю, трэба палічыць грошы і сур’ёзна падумаць. Мы ўжо даўно вызначыліся: абвальнай усеагульнай прыватызацыі не будзе», — нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Мясніковіч у адказ запэўніў, што ўрад не разлічвае толькі на сродкі ад прыватызацыі:
«Будзе ажыццяўляцца крэдытаванне па прыярытэтных праектах з патанненнем крэдытаў. Гэта будзе асноўная маса грошай — прыкладна 20 млрд долараў інвестыцый у асноўны капітал, і гэта мы зробім уласнымі сіламі. Для гэтага ёсць сродкі. Будуць фарміравацца адпаведныя рэсурсы ў камерцыйных банках. Гэта ў тым ліку забяспечыць прырост эфектыўнага экспарту. Другі кірунак — гэта ўласныя сродкі прадпрыемстваў».

«Спадзявацца і разлічваць трэба толькі на сябе», — заявіў Лукашэнка і нагадаў пра неабходнасць эфектыўнага выкарыстання канкурэнтных перавагаў ад членства у АЭП.

«Але пытанне ў тым, як мы працуем у сучасных умовах. Дзе мы дабавілі рынкі? Вы былі ў В’етнаме, М’янме. Колькі туды прадалі пасля гэтага? Зараз паедзеце ў Бангладэш, Індыю», — зазначыў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што часта яму даводзіцца асабіста займацца пытаннямі развіцця канкрэтных кірункаў супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. «А дзе праца ўрада?» — звярнуўся ён да ўдзельнікаў нарады.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў назваў некалькі найважнейшых прадпрыемстваў-экспарцёраў, якія пакуль не спраўляюцца з планавымі задачамі па павелічэнні экспарту.

«Што самае небяспечнае — растуць запасы на складах. Навошта тады выраблялі?» — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

«Вы не павінны працаваць у Мінску. Вы павінны працаваць на перспектыўных і дзейных рынках», — падкрэсліў Лукашэнка, звяртаючыся да членаў урада.

Ён пагадзіўся з неабходнасцю перагледзець траты па шэрагу кірункаў, дзе ўжо можна абысціся без значных фінансавых уліванняў: «Разлічваць у наступным годзе на тое, што мы будзем падтрымліваць сельскую гаспадарку крэдытамі і выдзяляць з бюджэту сродкі, не варта. Толькі кропкава».

«Не будзе гэтага буму, як было раней, дый гэта і не трэба. Фермы будзем будаваць акуратна,
таму што трэба будзе ўкамплектаваць тыя 1200, якія вы сёлета пабудуеце. Ніякіх спартыўных, культурных і іншых аб’ектаў. Дай бог, каб гэтыя наведвалі. З аховай здароўя закончым — там невялікія аб’ёмы засталіся, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вядома, патрэбна будзе менш сродкаў, і мы іх менш будзем траціць. Але грошы трэба зарабляць на знешніх рынках».

Каментары24

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць