Аб гэтым паведаміў БелТА прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Польшчы Аляксей Зялёнка.Пацярпелы ў ДТЗ 18 лістапада ў Польшчы беларускі хлопчык памёр.
Як паведамлялася, Subaru Forester з беларускімі нумарамі разбіўся на з’ездзе з кальцавой польскага горада Лодзь уначы 18 лістапада. Аўтамабіль ударыўся ў бетонную агароджу і загарэўся. Сярод загінулых — два праграмісты, якія працавалі ў нямецкім прадстаўніцтве беларускай ІТ-кампаніі «EPAM-systems» у Франкфурце-на-Майне.
31-гадовы Віктар ехаў разам з жонкай Юліяй і 2-гадовым сынам Сямёнам. Яны толькі летам перабраліся ў Германію.За рулём быў іх сябра Іван, ён таксама загінуў. Паліцыя мяркуе, што кіроўца мог заснуць за рулём.
Двухгадовы Сямён застаўся жывы: пры аварыі яго выкінула з машыны. Але польскія лекары пазней заявілі, што стан хлопчыка вельмі цяжкі і выратаваць яго немагчыма, у яго адмёр мозг
Каментары