Архіў

Асалода і яшчэ раз асалода

Сэнсацыяй на апошнім Канскім фэстывалі сталася перамога дакумэнтальнага і антыбушаўскага фільму Майкла Мура «11 верасьня па Фарэнгейту». Што за гэтым — кіно ці палітыка?

Ці магчыма зьяўленьне беларускіх фільмаў у Канах? На пытаньні нашага карэспандэнта адказвае кінааналітык Ігар Сукманаў, заўсёднік Канскіх фэстаў.

«НН»: Перамога карціны Мура — гэта што: даніна павагі да неігравога кіно, новы зварот да дакумэнталістыкі ці палітычная акцыя?

Ігар Сукманаў: Я пачну ўсё-такі з таго, на што скіроўваў і журналістаў, і публіку сёлетні Канскі фэстываль. Крэда было не адкрываць новых імёнаў, не займацца прасоўваньнем арт-хаўсных праектаў, а паказваць кіно, якое проста прыносіць задавальненьне. Ня важна, тычыцца гэта высакалобай аўдыторыі альбо гледачоў прасьцейшых. Галоўнае — кіно як крыніца розуму й асалоды.

Таму ўсе конкурсныя карціны так ці інакш адпавядалі гэтаму пастуляту. Квэнцін Таранціна, старшыня журы, калі яго распытвалі, які крытэр ацэнак, адказваў, што галоўнае «не палітыка, я апалітычны чалавек», а каб кіно было цікавае яму як гледачу.

Калі фільм Мура ўзнагародзілі, то расейская прэса не магла схаваць свайго расчараваньня, бо ад палітыкі ў Расеі стаміліся. Для публікі заходняй гэтая карціна — «масток, які аб’ядноўвае традыцыі Старога й Новага Сьвету: францускае вальнадумства і амэрыканскі патас». Але пагаджаешся з тым, што гэтая карціна сымбалічна мае права быць узнагароджанай, таму што яна адлюстроўвае працэсы ня толькі ў кіно, але і ў сьветасузіраньні, і ў сьвядомасьці, якія пануюць у заходнім грамадзтве.

«НН»: А чаму такі скандал? Чым карціна зачапіла гледача?

І.С.: Карціна Мура антыбушаўская, яе нельга назваць антыамэрыканскай. Яна імкнецца расплюшчыць вочы амэрыканскаму дэпалітызаванаму гледачу. Тое, з чым мы жывём, — мы ў гэтым адукаваныя, амэрыканец на гэта не зьвяртаў увагі. А цяпер на гэта ўвага заакцэнтаваная. І ў выніку такое разуменьне, таму што сытуацыя праблематычная — і ня толькі для амэрыканскага грамадзтва, але й для сьвету як такога. Вось гэта й выводзіць карціну за межы проста правакацый, скіраваных супраць адной асобы — Джорджа Буша-малодшага. Так, аўтар выкарыстоўвае форму памфлету, нельга назваць гэтую карціну нейкай выбітнай па кінамове — яна распавядае ўсё вельмі даходліва, вельмі проста, але чаго нельга адабраць у Майкла Мура — ён выдатны апавядальнік. Ён лёгка можа пераходзіць з адной сфэры ў другую, ад Буша да простых амэрыканцаў. І робіць гэта з жывой зацікаўленасьцю, калі можна і пасьмяяцца, а можна і паспачуваць, і паплакаць. Гэта ўсё гуляе на карціну.

«НН»: А дарэчы, аналягі зь беларускімі карцінамі ёсьць?

І.С.: Я ня стаў бы гэтага рабіць. Аналягі «Фарэнгейту» можна знайсьці ня толькі ў беларускім, а і ў грузінскім, у кітайскім кіно. Гэта дакумэнтальнае кіно, якое імкнецца агаліць мэханізмы ўлады. А гэтым займаюцца публіцысты ўсіх часоў і народаў. Таму я кажу — тут няма анічога наватарскага, што занадта выбівалася б. Але гэта карціна вельмі ўдала трапіла ў пэўны час і спрабуе абудзіць грамадзянскую сьвядомасьць.

З другога боку, калі браць чыстае кіно, палітыку кінэматаграфічную, то дамінантная роля амэрыканскага кіно відавочная. І Каны прызнаюць за амэрыканскім кіно права лідэра. Але яны прызнаюць гэтае права толькі ў тым выпадку, калі амэрыканскі кінэматограф чэрпае рэсурсы і натхненьне непасрэдна ў кінэматаграфіі Старога Сьвету.

«НН»: А што яшчэ на Канскім фэстывалі было цікавага? Якія там былі інтрыгі?

І.С.: Паколькі быў абраны дэвіз «Асалода і яшчэ раз асалода», а карціны ўсе розныя, то вельмі складана было сказаць, якое кіно выйдзе ў лідэры. Тут непрадказальнасьць. Сачылі за рэакцыяй Таранціна. Відавочна было, што Кустурыца наўрад ці атрымае ўзнагароду, — занадта анархічнае кіно, яно не стыкуецца з амэрыканскім кінамастацтвам.

Яшчэ цікавая тэндэнцыя: усе старыя майстры, якія былі прэзэнтаваныя на фэстывалі, — а гэта Кустурыца, Вонг Кар-вай, Пэдра Альмадовар, Таранціна (два апошнія — па-за конкурсам), браты Коэны — дэманструюць найвышэйшы пілятаж кінэматаграфічных стылістаў, але стылістаў стомленых. Іхнія карціны ўжо ня так дзейнічаюць. Няма той лёгкасьці, якая была. На іх тле вельмі прывабна выглядалі карціны рэжысэраў, імёны якіх яшчэ нічога не гавораць. Напрыклад, нямецкі рэжысэр Ханс Вайнгартнэр зь фільмам «Сытыя часы прайшлі», Тоні Гатліф за фільм «Выгнаньнікі» атрымаў прыз за рэжысуру. Вельмі цікавае італьянскае кіно «Наступствы каханьня». Тайляндзская карціна «Трапічная хвароба» (прыз журы) — абсалютна першабытнае кіно. І эўрапейцу немагчыма зразумець — гэта ад выкшталцонага ўмельства альбо ад наіўнасьці.

«НН»: А што гэта за гісторыя з паўднёвакарэйскім фільмам «Стары хлопчык»?

І.С.: Галоўная інтрыга разгортвалася паміж фільмам «11 верасьня па Фарэнгейту» і «Старым хлопчыкам». «Стары хлопчык» («Old boy») атрымаў другую прэмію, «Гран-пры». Гэты фільм, як лічыцца, адлюстроўвае асабістыя густы Таранціна. Усім вядома прыхільнасьць Таранціна да азіяцкага кіно, прычым да дастаткова жорсткага кіно, да кінэматографу, поўнага гвалту, дзе шмат увагі надаецца крыважэрнаму й жорсткаму…

«НН»: Гэты фільм пэўна будзе забаронены ў Беларусі…

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Гутарыў Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?9

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы4

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы8

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая14

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера2

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць