Улада2424

Палецкіс: Умовай застаецца вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў

Але еўрадэпутат рэкамендуе прыпыніць санкцыі ЕС у дачыненні да ключавых беларускіх чыноўнікаў.

Дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента (ЕП) па Беларусі Юстас Палецкіс прапануе прыпыніць санкцыі ЕС у дачыненні да ключавых беларускіх чыноўнікаў. Такая рэкамендацыя ўтрымліваецца ў дакладзе, які еўрадэпутат падрыхтаваў для Савета ЕС, Еўракамісіі і Службы знешніх дзеянняў, аб далейшай палітыцы Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.

Папярэдні варыянт даклада размешчаны на сайце Еўрапарламента і ў далейшым будзе разгледжаны на адной з сесій ЕП.

Палецкіс зазначае, што свабодныя і сумленныя выбары не праводзіліся ў Беларусі з 1994 года.
Аднак у 2008–2010 гадах назіралася станоўчае развіццё адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Яно было перапынена пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Аўтар даклада заяўляе, што прынятыя папраўкі ў беларускае заканадаўства «дазваляюць далейшыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, у тым ліку супраць праваабаронцаў, незалежных СМІ і адвакатаў». «Але ў 2012 годзе было заўважана паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека», — піша Палецкіс.

У дакуменце ясна гаворыцца, што папярэдняй умовай нармалізацыі еўрапейска-беларускіх адносін застаецца «вызваленне і палітычная рэабілітацыя палітычных зняволеных».

Дакладчык рэкамендуе выкарыстаць старшынства Літвы ў ЕС (з 1 ліпеня) і саміт Усходняга партнёрства ў Вільнюсе восенню 2013 года «як унікальную магчымасць для паляпшэння адносінаў з Беларуссю, у тым ліку для перазагрузкі палітычнага дыялогу, у прыватнасці для правядзення дэмакратычных рэформ, паважання вяршэнства закону, правоў чалавека і фундаментальных свабод».

Палецкіс таксама рэкамендуе разгледзець «прыпыненне дзеяння санкцый ЕС у дачыненні да ключавых беларускіх чыноўнікаў для пашырэння неабходных дыпламатычных каналаў камунікацыі з Беларуссю з улікам правядзення саміту Усходняга партнёрства».

Аўтар даклада мяркуе, што неабходна падрыхтаваць стратэгічную дарожную карту для Беларусі, у якой будуць утрымлівацца прапановы па прыярытэтных кірунках рэформ у краіне і прапановы па актывізацыі палітычнага дыялогу.

На думку еўрапарламентарыя, у далейшым гэта «можа прывесці да аднаўлення перамоў па новым усёабдымным пагадненні». У гэтай карце таксама павінны ўтрымлівацца прапановы па аднаўленні міжпарламенцкіх сувязяў у межах Еўранеста, мяркуе Палецкіс.

Ён рэкамендуе актывізаваць кантакты з беларускімі чыноўнікамі для павышэння іх «адкрытасці ў дачыненні да ЕС і ўзмацнення супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам».

Апрача таго, гаворыцца ў дакладзе, неабходна прыцягнуць беларускія ўлады да паўнавартаснага ўдзелу ў праграме «Дыялог аб мадэрнізацыі», скіраванай на развіццё канкурэнтнай эканомікі, плюралізму ў грамадстве і вяршэнства закону.

На думку Палецкіса, варта заахвочваць таксама грамадзянскую супольнасць і палітычную апазіцыю Беларусі ў сувязі з іх удзелам у «Дыялогу аб мадэрнізацыі» і ў далейшым падтрымліваць гэта, у тым ліку фінансава.

Дакладчык лічыць неабходным для ЕС прадугледзець усе магчымыя варыянты, каб гарантаваць:

— правядзенне Беларуссю рэфармавання выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ;

— зняцце абмежаванняў у дачыненні да дэмакратычнай апазіцыі;

— поўную мадэрнізацыю судовай сістэмы ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі;

— працу над пытаннем адмены смяротнай кары;

— рэфармаванне Крымінальнага кодэкса, у прыватнасці адмену артыкула 193.1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі);

— дазвол доступу для прадстаўнікоў адпаведных міжнародных арганізацый у беларускія турмы;

— ліквідацыю ўсіх перашкодаў для рэгістрацыі няўрадавых арганізацый;

— свабоду СМІ і роўнага да іх доступу ўсіх грамадзян;

— стварэнне незалежнага інстытута омбудсмена;

— стварэнне роўных магчымасцяў, у тым ліку адсутнасць дыскрымінацыі для ўсіх меншасцяў.

Палецкіс рэкамендуе выкарыстаць канструктыўны тэхнічны дыялог паміж ЕС і Беларуссю па макраэканамічным развіцці і фінансавых пытаннях для дасягнення рэальнай прыхільнасці Беларусі да паступовых макраэканамічных і структурных рэформ, уключаючы прыватызацыю дзяржпрадпрыемстваў, лібералізацыю цэнавай, гандлёвай і банкаўскай сістэм, а таксама барацьбу з карупцыяй.

Як зазначаецца ў дакладзе, Беларусі варта выканаць рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы, у тым ліку аб свабодзе асацыяцыі, рэгістрацыі і дзейнасці незалежных прафсаюзаў.

Палецкіс рэкамендуе заклікаць беларускія ўлады выкарыстаць самыя высокія міжнародныя стандарты бяспекі пры будаўніцтве АЭС.

Дакладчык рэкамендуе ЕС павялічыць тэхнічную і фінансавую падтрымку грамадзянскай супольнасці, НВА, незалежных СМІ, праваабаронцаў і прафсаюзаў Беларусі.

Рэкамендавана таксама ў аднабаковым парадку аблегчыць працэдуры выдачы віз і знізіць іх кошт з цяперашніх 60 еўра да ўзроўню, прымальнага для беларускіх грамадзян.

Падчас падрыхтоўкі даклада Палецкіс наведаў Мінск 18–21 сакавіка, ён сустрэўся з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Беларускае МЗС выказала надзею на тое, што даклад еўрадэпутата Палецкіса па Беларусі дапаможа актывізаваць дыялог паміж Мінскам і Бруселем.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі1

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі1

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць