Культура22

Унікальная кніга Казіміра Семяновіча перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы — фоты

Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) папоўніўся ўнікальным кніжным помнікам XVII ст. — кнігай Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» на нямецкай мове. Старадрук перададзены ў дар сумесным закрытым акцыянерным таварыствам «БелАВМ».

Да мінулага года ў сховішчах Беларусі не было ніводнага асобніка выданняў Казіміра Семяновіча XVII ст. У 2012 годзе фонд НББ папоўніўся двума першымі выданнямі трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» на лацінскай і французскай мовах 1650 і 1651 гадоў. Вяртанне ў Беларусь гэтых кніг было ажыццёўлена пры спрыянні ААТ «БПБ-Ашчадбанк».

Сёлета дзякуючы спонсарскай падтрымцы СЗАТ «БелАВМ» да калекцыі дадалося трэцяе выданне кнігі на нямецкай мове. Манаграфія знакамітага беларускага даследчыка надрукавана ў Франкфурце-на-Майне ў 1676 годзе ў перакладзе Томаса Бэрэна з уступным словам капітана артылерыі Даніеля Эрліха.

Як сказала БелаПАН загадчык сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ Таццяна Захарава (на здымку 4), апошняе выданне — надзвычай рэдкае, і важна, што з яго з’яўленнем фарміруецца цэласная калекцыя спадчыны Семяновіча.

Ураджэнец беларускіх зямель Семяновіч лічыцца адным з заснавальнікаў сусветнай ракетнай балістыкі і касманаўтыкі. На працягу стагоддзяў яго трактат «Вялікае мастацтва артылерыі» з’яўляўся не толькі адной з найважнейшых у Еўропе навуковых прац, але і адным з найбольш запатрабаваных падручнікаў па артылерыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць