Літаратура2020

Святлана Алексіевіч абвергла свае выказванні ў FAZ

Ва ўплывовай нямецкай газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung з’явілася інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч. Беларуская пісьменніца дала яго з нагоды прысуджэння ёй прэстыжнай Прэміі міру нямецкіх кнігавыдаўцоў. У інтэрв’ю, сярод іншага, пісьменніца выказалася наконт сваёй культурнай прыналежнасці і стаўлення да беларускай мовы.

На рэпліку газеты «Хоць Мінск — Ваш родны горад, але Вы не пішаце па-беларуску», Святлана Алексіевіч адказала:

«Так, я пішу толькі па-расейску і таксама лічу сябе прадстаўніцай расейскай культуры. Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна недаспелая».

Аднак пазней у інтэрв’ю радыё «Свабода» пісьменніца заявіла, што такога не казала: «Вядома ж, я такога не казала. Тут той выпадак, калі на тэкст і дух інтэрв’ю наклалася асоба чалавека, які яго рабіў. Са мной гаварыла маскоўская карэспандэнтка газеты, магчыма, яе расейская мова была недасканалая, магчыма, яна падала там нешта так, як бы сама хацела гэта пачуць.

Я ніяк не магла сказаць тое, што напісана ў тэксце інтэрв’ю. Гэта зусім не адпавядае маім перакананням. Я заўсёды казала, што ў мяне дзве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца?

Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, праз беларускую мову я пазнавала свет жаночага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці няспелай».

У інтэрв'ю нямецкай газеце Алексіевіч таксама назвала Лукашэнка адпаведным чаканням большасці беларускага народа і сапраўды блізкім да простых людзей.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць