Улада99

Пяць памылковых поглядаў на прызыў у войска

Ад пачатку жніўня ў Беларусі абвешчаны чарговы прызыў. Да
канца лістапада ваенкаматы будуць спрабаваць выканаць план па наборы каля 10 тысяч салдат. Многія прызыўнікі тым часам зробяць усё магчымае, каб не апынуцца на бліжэйшыя паўтара года ў казарме.

Іх досвед сістэматызаваны на сайце Белваенкамат.нет, дзе
актывісты сабралі самыя распаўсюджаныя парушэнні працэдуры прызыву. Яны падкрэсліваюць, што змаганне за сваю «свабоду» вядуць толькі законным чынам, знаходзячы шчыліны ў законе «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Іх досвед будзе цікавым для тых, хто рыхтуецца да паходу ў ваенкамат.

У ваенкамат — толькі па позве

Адносіны з войскам пачынаюцца для юнакоў з атрымання позвы. Лянуючыся шукаць прызыўнікоў, прадстаўнікі ваенкаматаў, а часцяком і супрацоўнікі ЖЭСаў, раскідваюць позвы па паштовых скрынях. Да 2010 заканадаўства прадугледжвала такі спосаб апавяшчэння.

Цяпер жа — позва выдаецца толькі пад распіску аб атрыманні. Прычым «на заўтра» выклікаць не могуць. Позву даюць не пазней за два дні да прызначанага тэрміну яўкі.

Дакумент імянны, таму падпісваць яго ні бацькі, ні суседзі
не павінны.

Медкамісія — толькі ў час прызыву

Мерапрыемствы прызыву могуць праводзіцца толькі ў тэрміны,
вызначаныя прэзідэнцкім загадам. Праходжанне медыцынскай камісіі знаходзіцца ў спісе такіх мерапрыемстваў.

Таму калі прызыўнік не паспеў да 31 кастрычніка прайсці
нейкія абследаванні, ён можа чакаць да наступнага прызыву. Дарэчы, ніякіх канкрэтных патрабаванняў да хуткасці абыходу спецыялістаў у заканадаўстве не прапісана.

Дарэчы, «зверка дадзеных», на якую часцяком запрашаюць
юнакоў, таксама павінна адбывацца толькі падчас прызыву.

Адтэрміноўка — толькі на год

Спіс хваробаў, з якімі служыць нельга, пастаянна змяняецца,
прычым найчасцей скарачаецца. Таму не прайсці цяперашні агляд і абследаванне праз некалькі гадоў — дзве вялікія розніцы.

Юнакі, якія ўсё ж не прайшлі медыцынскую камісію,
атрымліваюць на рукі ваенны білет. У ваенкамаце іх звычайна пры гэтым папярэджваюць: не забудзьцеся праз тры гады прыйсці на паўторную медыцынскую камісію.

Гэта грубая памылка. Згодна з законам, адтэрміноўка па стане здароўя не можа перавышаць аднаго года.

Калі ж ваенкамат развітваецца з прызыўніком «на тры
гады»-то гэта ніякая не адтэрміноўка, а залічэнне ў запас. А гэта зусім іншы статус, іншыя правы і абавязкі.

Ёсць білет на руках — ухілення быць не можа

Атрымаўшы так званую «трохгадовую адтэрміноўку», юнак больш не з’яўляецца прызыўніком. Шанцаў трапіць у войска, нават калі ён раптоўна паздаравее, — мінімум.

Згодна з законам, юнака могуць паклікаць на медыцынскую
камісію і да заканчэння вызначаных трох гадоў. Вось толькі калі ён адмовіцца, пакараць фактычна не змогуць.

Прызыўніка, які не з’явіўся ў ваенкамат па падпісанай позве,
могуць пасадзіць у турму на тэрмін да двух гадоў. А вось таго, хто залічаны ў запас, за гэта ж аштрафуюць на 200–300 тысяч рублёў. Калі ён прызнае віну, пакаранне будзе мінімальна магчымым. На сайце Белваенкамат.нет прыводзіцца
ксеракопія такога рашэння суда.

Ваенны білет — бестэрміновы

Яшчэ адна «страшылка» ад супрацоўнікаў ваенкамата —
пратэрмінаваны ваенны білет. Маўляў, тэрмінова праходзьце медыцынскую камісію, іначай новы білет не выдадзім.

Аднак згодна з інструкцыяй аб парадку арганізацыі і вядзення
вайсковага ўліку, ваенны білет — гэта бестэрміновы дакумент. Значыцца, нейкім чынам абнаўляць яго непатрэбна.

Альтэрнатыўная служба

Згодна з Канстытуцыяй Беларусі, парадак замены ваеннай
службы на альтэрнатыўную вызначаецца законам. Закон «Аб альтэрнатыўнай службе» распрацоўваецца парламентам і будзе ўнесены на разгляд у кастрычніку.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць