Спорт

Бронзавыя!

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе гэтымі выходнымі заваявала «бронзу» на чэмпіянаце Эўропы ў Італіі. Нашы дзяўчаты былі абсалютнымі дэбютанткамі топ‑спаборніцтваў.

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе гэтымі выходнымі заваявала «бронзу» на чэмпіянаце Эўропы ў Італіі. Падзея зусім не шараговая. Нашы дзяўчаты былі абсалютнымі дэбютанткамі топ‑спаборніцтваў.

Дагэтуль найбольшым дасягненьнем беларускага баскетболу лічылася перамога моладзевай мужчынскай зборнай на чэмпіянаце кантынэнту ў 1994 годзе ў Македоніі. Тады нашу каманду за сабой вялі Куль, Мешчаракоў, Байдакоў, Крыванос. Напэўна, самае таленавітае пакаленьне беларускіх баскетбалістаў, якое, праўда, так і не змагло праявіць сябе на дарослай арэне. Нашы дзяўчаты пабілі гэты рэкорд 13‑гадовай даўніны.

Трэба заўважыць, што ўвогуле ў гульнявых відах спорту Беларусь яшчэ ніколі не заваёўвала мэдалёў на чэмпіянатах Эўропы, сьвету і алімпіядах. З агульнага шэрагу вылучаецца толькі чацьвёртае месца хакеістаў у Солт‑Лэйк‑Сыты ў 2002 годзе. Таму бронза баскетбалістак адкрывае новую старонку ў гісторыі беларускага спорту.

Пасьля таго, як у чвэрцьфінале нашы дзяўчаты выбілі чэмпіёнак Эўропы з Чэхіі , наступным іхным супернікам сталі гішпанкі, якім беларускі ўжо прайгравалі ў пачатку чэмпіянату. На вялікі жаль, супрацьстаяць на роўных пірынейкам не атрымалася — 70:54.

Такім чынам, нашу каманду чакаў матч за бронзу з камандай Латвіі.

Крыўдна за беларускіх аматараў баскетболу, якія не змаглі ўбачыць у простай трансьляцыі, як паўфінал, так і матч за трэцяе месца. Дырэкцыя спартовага вяшчаньня Белтэлерадыёкампаніі так і не змагла зьмясьціць праграму перадач на тэлеканале «Лад», таму многія глядзелі гэтыя сустрэчы, калі ўжо ведалі пра вынікі матчаў з Інтэрнэту ці расейскіх тэлеканалаў.

На матчы за бронзу прысутнічаў прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, але нават ягоная прысутнасьць не дапамагла балтыйскім баскетбалісткам заваяваць мэдалі ў Італіі. Беларускі ўпэўнена кантралявалі хаду сустрэчу. Ужо ў сярэдзіне трэцяй чвэрці перавага нашых дзяўчат складала больш за дваццаць пунктаў, таму ў канчатковай перамозе мала хто сумняваўся, але ў апошняй чвэрці гульні зь беларускамі пачалі рабіцца невытлумачальныя рэчы. За пяць хвілінаў да фінальнага сьвістка перавага нашых складала ўсяго чатыры пункты, і гэта насьцярожвала. Аднак у вырашальныя хвіліны гульню на сябе ўзялі лідэры зборнай — Настасься Верамеенка, Тацяна Троіна, Алена Леўчанка, Натальля Марчанка. Беларускі захавалі для сябе перамогу 72:63. У нас бронза!

Узнагарода чэмпіянату Эўропы таксама выводзіць зборную ў кваліфікацыю да пэкінскай Алімпіяды. Барацьба за пуцёўкі ў Кітай чакаецца вельмі напружанай, але наша каманда ўжо даказала, што ўмее перамагаць.

У сваю чаргу чэмпіёнкамі кантынэнту сталі расіянкі, якія ў нядзелю вечарам у фінале перамаглі гішпанак.

Зьміцер Панкавец

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат7

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт8

Макрон выступіў супраць канфіскацыі расійскіх актываў у Еўропе6

За верасень у праекце «Горюшко» дадалося амаль 10 тысяч імён загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Хочаш плач, хочаш не плач, сцісні зубы і нясі». Як жанчын-зняволеных прымусілі рыхтавацца да візіту высокай чыноўніцы7

Чыноўнікам, якія працягваюць працаваць, дазволілі атрымліваць пенсіі2

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну6

Расія пасля радыкалізацыі рыторыкі Трампа на 40% узмацніла атакі на ўкраінскія гарады

Юлія Міцкевіч: Мае словы пра турму вырвалі з кантэксту. Супраць мяне арганізавалі кампанію цкавання38

Беларусбанк адмяняе аплату за пераводы паміж карткамі ўнутры банка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат7

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць