Грамадства

«Я пасталела, сябровачка…» — дзёньнік 18-гадовай дзяўчыны з Акрэсьціна

Сяброўка маёй малодшай сястры, 20-гадовая дзяўчына, уначы з 23 на 24 сакавіка была ў намётавым гарадку на Кастрычніцкай плошчы. Калі я размаўляла з ёю пасля чатырох сутак, якія яна правяла за кратамі, больш за ўсе мяне ўразілі нават не жудасныя падрабязнасці турэмнага «быту» і таго, як міліцыянты абыходзіліся з вязнямі. І я б не здівілася, калі б пачула ад яе словы абурэння і абяцанні адпомсціць. Больш за ўсё яна ўразіла мяне сваімі першымі словамі: «З такімі людзьмі я б яшчэ там пасядзела…» Яна доўга расказвала пра тых людзей, з якімі ёй пашчасціла правесці гэтыя чацвёра сутак. З асаблівым захапленнем яна распавядала пра сваю суседку па камеры, 18-гадовую дзяўчыну, студэнтку журфака — Кацю. Яна перапісала сабе ўрывак з дзённіка Каці і вельмі хацела, каб гэтыя запісы змаглі прачытаць як мага больш людзей. Я вырашыла даслаць іх вам.

«…25 сакавіка сочыцца сьціплымі вясновымі праменьчыкамі скрозь краты на акенцах.

— З Днём волі, спадарства!

Мы міжвольна кідаем позіркі на чатыры шурпатыя бетонныя сьцяны, неахайныя жалезныя дзьверы. Абмацоўваем цьвёрдыя нары, удыхаючы нясмачнае турэмнае паветра…

23-24 сакавіка. Ноч.

На Кастрычнікім пляцы, у нашай маленькай краіне — бел-чырвона-белая свабода. І ўсё ж гэта чарговая складаная ноч.

Двайны шчыльны ланцужок з мужных змагароў. Дзяўчаты разносяць гарбату, шкарпэткі, лекі дзеля хворага горла. Не акамянеем у сьцюдзёных лапах марознага сакавіка — танчым. Падбадзёрваюць гучныя вольныя песенькі з калёнак.

Паступіла невясёлая інфа: правакатары маюцца падкінуць наркату!

Жалезна: аніякіх мехаў ня браць ў рукі!

Чарговая нялёгкая ноч. Аказалася апошняй.

Вусцішныя гмахі, амапаўскія грузавікі, з’явіліся а трэцяй гадзіне.

— Тэлефануйце журналістам!

Дзяўчына набірае нумар карэспандэнта радыё «Свабода», выкладае падрабязнасьці, але ж раптоўна ўпадае ў гістэрыю. Постаці амапаўцаў цямнейшыя за на начны атрамант, пацуцьцё безвыходнасці расьцякаецца дрыжыкамі па целе.

Мая дарагая сябровачка! Я бачыла свет добрым і справядлівым. А ты бачыла ўва мне цнатлівае і наіўнае дзіцё. Пачвары ў непрабіўных панцырах білі без правіны хлопцаў, цягнулі тварамі па асфальце. Я пасталела, сябровачка…

Хапаю за цёплую далоньку дзяўчыну. Здаецца, цяперака яна, незнаёмая мне, самая блізкая і родная. Стройнай калёнкай — у грузавік…

— Голаў уніз, сука! — амапавец злосна пхае дзяўчо.

— У машыне дзяўчаты бездапаможна румзаюць, а людзі ў чорным усьміхаюцца, раскідваюцца брутэльнымі жартамі.

— А што… што з намі будзе? — б’ючыся ў трапяткой гістэрыі, запытвае паненка.

— Растраляем, бл…!

Ныраю ў патокі крыўды і сьлёзаў.

— Ня плач… — хлопец поплеч лагодна бярэ за руку. — Гэта будзе на карысьць Беларусі!

Карціць верыць, мілы хлопчык! Аднак сьлёзы такія салёныя і нясмачныя.

У доўгіх і шэрых калідорах акрэсьцінскай турмы (ух, якой славутай у апошнія дзянёчкі!) мы выстрайваемся тварамі да нецікавых сьценаў — гэтак празаічна і працякаюць наступныя некалькі гадзінаў.

— Гэта гонар — сядзець за свабоду! — затрыманая польская журналістка глядзіць на свет аптымістычна. Поплеч са мною — спрэс студэнты. Студэнты лепшых беларускіх ВНУ.

— Прывітаньне! Як цябе завуць? Дзе вучылася?

Апошняе — нязменна ў часе мінулым. Ведаем, што палітвязьням уваход на ганак родных ВНУ забаронены. Затым нас цягаюць па аднолькавых акрэсьцінскіх калідорах.

Адзін міліцыян выкрыквае:

— Садзіся, бл…!

Другі праз хвіліну:

— Уставай, бл…!

Прынізьлівае абшукванне, адпячаткі маіх незлачынных пальцаў. Тварам да сьцяны — тупое вывучэнне бляклага бэтону. Грукат жалезных дзьвярэй. У 18 я стала палітвязнем.

25 сакавіка

У камэры блытаецца дзень і ноч. У камэры — прыбіральня насупраць нараў. У памяшканьні са мною 9 дзяўчатаў і тры кабеты. Падлічана: на суцьвёрдых нарах кожны валодае роўна 23 сантыметрамі. Мы што смажаныя рыбкі ў бляшанцы!

Пераважная большасьць маіх суседзяў да слова «палітыка», небяспечнага слоўца, дакрануліся толькі падчас сакавіцкіх падзеяў.

Учора дружна плакалі, абмяркоўвалі выключэнне з працы і ўнівэраў. Сёння шуткуем. Песенькі сьпяваем. «Паветраны шар» — вольны гімн складаных сакавіцкіх дзён.

Яскрава ўсьведамляю, што такое ёсць інфармацыйны голад. Імпэтна глытаем кожны дробязны факт адтуль, з сонечнага неабдымнага сьвету. Прыходзяць перадачы. Перадача — сапраўднае шчасьце дзеля вязьня. Дзяўчынка Таня, гэтае самае шчасьце не спазнаўшая, румзае. І румзае не таму, што аранжыкі з волі такія сонечныя і сакавітыя. Справа прасьцейшая: неабходна ўсьведамляць, што там, на прасторах свабоды, імя тваё забыцьцём не парастае.

Таму і я ў вадкай, вязкай крыўдзе. Калі была ня вязьнем, а проста дзяўчынкай, што выкрочвала пад беларускім сонейкам, пытаньнем задавалася: калі траплю ў лякарню ці, ня дай Божухна, у турму, хто ж паспачуваць з’явіцца? Пад трыма атрыманымі перадачамі значылася імя толькі маміна.

Паненцы Аксане маці ўручыла запіску: «Усьвядомь сваю віну». Сталасць — прагматычная. А маладосць… Яна зухаватая, да зьменаў і рэвалюцыяў прагная.

26 сакавіка

На «шпацыр»! Чатыры сьцяны, вочы ад сакавіцкага сонца жмурацца. Сьнег пад нагамі чвякае. Нябёсы — блакітныя-блакітныя! І паветра — водарнае, вясновае… Павер, шаноўны чытач: за ягоны глыток мы можам чатырма перадачамі ахвяраваць.

Заўтра лёсавырашальны суд. Паглядаю на сваіх суседак, маладзенькіх дзяўчынак. Як недарэчна гучаць гэтыя слоўцы з іхных вуснаў!..»

Хартыя’97

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары4

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Усе навіны →
Усе навіны

У Малдове праходзяць парламенцкія выбары, вызначальныя для курса краіны1

Юлія Міцкевіч пра Ціханоўскага: Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым32

У часе расійскай атакі ў Кіеве загінула 12‑гадовая дзяўчынка. Колькасць ахвяр дасягнула чатырох чалавек3

У Гомелі на свяце камбайн сыпаў на гасцей цукеркі2

«Набраў 6,8 кг за 1,5 месяца». Як і чым кормяць у офісах ІТ-кампаній у Беларусі і за яе межамі?5

Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці12

Як Кітай стварыў сістэму татальнага сачэння і паспяхова яе экспартуе11

У Пухавіцкім раёне «Дажынкі» нечакана перанеслі на тыдзень. Ужо выпечаныя да свята караваі могуць да яго не дажыць3

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары4

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць