Здарэнні33

У Мінску хлопцы праз УКантакце вымагалі грошы ў ахвотных стаць фотамадэлямі

Аферысты атрымалі ад жадаючых стаць мадэлямі інтымныя фотаздымкі, і пачалі шантажаваць дзяўчат. За 500 долараў яны абяцалі нікому іх не паказваць.

Крымінальная гісторыя пачалася ў снежні мінулага года. Двое хлопцоў спачатку хацелі павесяліцца, а думка падзарабіць з'явіліся пазней, як прызнаюцца затрыманыя. Яны ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясцілі аб'явы аб пошуку дзяўчат для работы фотамадэлямі. Патэнцыяльныя кандыдаткі адгукнуліся вельмі хутка, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Для далейшых зносінаў з будучымі фотамадэлямі маладыя людзі падрыхтаваліся загадзя: стварылі дзве старонкі з выдуманымі звесткамі. Ад імя Алены Івановай і Андрэя Дубневіча хлопцы сталі актыўна адказваць ахвотніцам патрапіць у шоу-бізнэс.

Падчас віртуальных зносінаў спашукальніцаў папрасілі даслаць тры фоты ў купальніку або ў бялізне і тры фоты ў аголеным выглядзе. 

У якасці ахвяр маладыя людзі выбралі дзвюх дзяўчат і танальнасць перапіскі змянілася. Ім падрабязна растлумачылі, што іх інтымныя фоты могуць быць разасланыя сябрам і знаёмым. Пры гэтым прапаноўвалася выйсце з сітуацыі: за 500 долараў маладыя людзі абяцалі, што ўсе фоты ў стылі ню будуць знішчаныя. 

Такім паваротам падзей няспраўджаныя фотамадэлі былі шакаваныя: спачатку прасілі пакінуць іх у спакоі. Калі ж шантажысты сталі больш настойлівымі, накіраваліся ў міліцыю.

Падчас правядзення комплексу вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Партызанскага РУУС устанавілі і затрымалі абодвух шантажыстаў. Цяпер распачатая крымінальная справа па падазрэнні ў вымагальніцтве, учыненым групай асоб. Старонкі Алены Івановай і Андрэя Дубневіча выдаленыя з сацыяльнай сеткі, кампраметуючыя фотаздымкі знішчаны.

Разам з гэтым у міліцыі мяркуюць, што ў гэтай гісторыі могуць быць і іншыя пацярпелыя.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы9

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы44

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі8

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы9

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць