Грамадства1818

Некалькі тысяч каталікоў прайшлі па Мінску працэсіяй Божага Цела ФОТАРЭПАРТАЖ Сяргея Гудзіліна

1 чэрвеня ў Мінску прайшла традыцыйная працэсія Божага Цела. Святую Імшу перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ўзначаліў Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Напачатку працэсіі прайшла Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы − затым працэсія прыпынілася на Плошчы Перамогі − Кастрычніцкай плошчы і ля Чырвонага касцёла. Завершылася працэсія каля архікатэдры. У працэсіі ўзялі ўдзел ад 3000 да 4000 вернікаў.

У літургіі ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і вернікі Мінска.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 19 чэрвеня.

Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар прычасця.

Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII стагоддзі пасля аб’яўленняў блаславёнай Юліяне (1193–1258 гг.),

настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія). Ёсць меркаванні, што ўпершыню працэсія была праведзена ў Кёльне (Германія). З цягам часу свята пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 годзе папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі1

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі1

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць