Грамадства

Прыблізна паўсотні мерапрыемстваў адбудзецца ў межах Дня горада ў Мінску 13—14 верасня

Прыблізна 50 мерапрыемстваў запланавана ў межах святкавання Дня горада ў Мінску 13—14 верасня, паведаміла на прэс-канферэнцыі 4 верасня ў Мінску першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. 

Сёлета гораду спаўняецца 947 гадоў, і, паводле яе слоў, «тэмай канцэпцыі святкавання Дня горада з'яўляецца Год гасціннасці». «Гэтая тэма актуальная для Мінска, тым больш пасля мінулых значных падзей — чэмпіянату свету па хакеі і святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія падкрэслілі і паказалі ўсе магчымасці сталіцы, развітасць інфраструктуры. Тэма гасціннасці пройдзе чырвонай ніткай і праз усе мерапрыемствы Дня горада», — адзначыла Рудзікава. 

13 верасня адбудзецца традыцыйная цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года» ў музычным тэатры, якая завершыцца спектаклем «Соф'я Гальшанская». 

Каля Палаца спорту адбудзецца канцэрт у межах Фестывалю мастацтваў беларусаў свету. У Мінск прыедзе больш за 200 удзельнікаў — выканаўцаў і калектываў з 15 краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Аргенціны. Вечарам на гэтай жа пляцоўцы запланаваная канцэртная праграма «Мелодыі нашага горада». Тут жа адбудзецца фестываль «Мінск гістарычны», у якім возьмуць удзел члены клубаў гістарычнай рэканструкцыі. «Будуць адноўленыя і паказаныя гістарычныя падзеі 10 стагоддзяў гісторыі. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на падзеях 1812 і 1944 гадоў», — сказала Рудзікава. Таксама каля Палаца спорту будзе працаваць выстава тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў Мінска. 

Для дзіцячай аўдыторыі будзе арганізаваная інтэрактыўнае свята ў парку імя Горкага. Тут жа адбудзецца біятлонны фестываль Дар'і Домрачавай. 

Для моладзі ў Студэнцкай вёсцы будзе дадзены канцэрт маладзёжных калектываў розных кірункаў. Спартыўна-маладзёжнае свята адбудзецца каля Палаца ХК «Юнацтва-Мінск» на вуліцы Прытыцкага. 

У Верхнім горадзе адбудзецца цырымонія заключэння шлюбу дзевяці пар. Каля ратушы пройдзе закрыццё фестывалю вулічных тэатраў, розныя шоу і выставы. Выстава «Горад майстроў» будзе працаваць у парку Перамогі. У ёй возьмуць удзел рамеснікі і навучэнцы профільных ПТВ, а таксама майстры з Расіі і Літвы. 

Свята 13 верасня завершыцца ўскладаннем кветак да стэлы «Мінск — горад-герой» (21.30) і святочных феерверкам (22.00). 

14 верасня адбудуцца рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Мінскі марафон».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць