Здарэнні

За адну ноч у бальніцу хуткай дапамогі Мінска трапілі пяць чалавек, якія атруціліся грыбамі

У ноч з 3 на 4 жніўня ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска трапілі пяць маладых мужчын, якія атруціліся грыбамі. Яны сумесна ўжывалі грыбы, паведаміў урач-рэаніматолаг аддзялення таксікалогіі бальніцы Аркадзь Касцюкевіч 4 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

Усе пяць чалавек знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане без памяці. Мяркуецца, яны атруціліся грыбамі з роду мухамораў, сказаў Касцюкевіч. 

Паводле яго слоў, у Мінску назіраецца «ўстойлівая тэндэнцыя змяншэння ліку выпадкаў атручэння грыбамі». Усяго ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў 2014 годзе праходзілі лячэнне больш за 50 чалавек, якія атруціліся грыбамі. 

Урач адзначыў, што большасць выпадкаў атручэння выкліканыя ўжываннем не атрутных, а ўмоўна атрутных ці нават ядомых грыбоў. Атручэнні здараюцца з-за няправільнага захоўвання і парушэння тэхналогіі гатавання грыбоў. 

Апошні выпадак атручэння атрутнымі грыбамі быў у Мінску ў 2009 годзе, калі, як мяркуюць, бледнай паганкай атруціліся два чалавека, яшчэ пяць — грыбам свінухай (кабылка). 

Урач адзначыў, што грыбы з'яўляюцца вельмі цяжкай ежай, якую наогул нельга ўжываць дзецям да 12 гадоў і тым, каму больш за 60. Грыбы выклікаюць абвастрэнне хранічных і ўзнікненне вострых захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту. Гэта выражаецца расстройствам стрававання (рвота, млоснасць, дыярэя). 

Урач заклікаў у выпадку з'яўлення падобных сімптомаў пасля ўжывання грыбоў адразу прамыць страўнік, а затым звярнуцца па медыцынскую дапамогу. 

Неабходна збіраць заведама ядомыя грыбы, якія не выклікаюць сумнення, сказаў ён. Грыбы — прадукт хуткапсавальны, таму іх трэба перабіраць і сартаваць адразу. Не рэкамендуецца купляць грыбы па-за рынкамі, не адсартаваныя па відавым складзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя6

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць