Навука і тэхналогіі66

Навукоўцы зноў заявілі аб звышсветлавай хуткасці нейтрына

Нейтрына могуць з’яўляцца тахіёнамі — часцінкамі з уяўнай масай, што рухаюцца толькі з хуткасцю, большай за светлавую, сцвярджае Роберт Эрліх (Robert Ehrlich) з універсітэта Джорджа Мэйсана ў рабоце, апублікаванай у Astroparticle Physics.

Нейтрынны дэтэктар Super Kamiokande у Японіі. Фота ўніверсітэту Токіа.

Прафесар прапанаваў не вымяраць хуткасць нейтрына наўпрост, а знайсці яго масу. Шэсць незалежных назіранняў не абвяргаюць (а пры пэўных умовах могуць пацвярджаць), што квадрат масы нейтрына мае адмоўнае значэнне m2νe=-0.11±0.016eV[eV — міжнароднае абазначэнне электроновольта; эВ]. То значыць, маса часцінкі з’яўляецца ўяўным лікам, а хуткасць мусіць быць вышэйшай за хуткасць святла. Гэткая часцінка і ёсць тахіёнам.

Існаванне такога тахіёна вядзе да нявырашаных парадоксаў у разуменні часу і ўзаемадзеянняў, прычын і наступстваў. Напрыклад, вынікае, што тахіёны нібыта могуць вандраваць назад у часе.

Але існаванне тахіёнаў вырашыць нямала парадоксаў у выніках, атрыманых з назірання касмічных прамянёў.

Спецыяльная тэорыя рэлятыўнасці сцвярджае, што любы аб’ект немагчыма разагнаць да хуткасці, вышэйшай за хуткасць святла. Але ў 1968 годзе было паказана, што часцінка можа першапачаткова рухацца хутчэй за святло — тады супярэчання з тэорыяй няма. У 1985 годзе навукоўцы прапанавалі на ролю такой часцінкі нейтрына. Маса нейтрына дакладна не вызначаная дагэтуль.

У 2011 годзе навукоўцы заяўлялі пра доказ звышсветлавай хуткасці нейтрына. Тады сенсацыйны вынік паўтарыўся 15 тысяч раз у межах аднога праекту, але выявілася, што ў саміх прыборах была закладзеная памылка.

Праверка гіпотэзы, прапанаванай навукоўцамі з універсітэта Мэйсана адбудзецца ў 2015 годзе ў межах нямецкага практу KATRIN. Прычым, аўтары прапанавалі тры шляхі праверкі іх тэорыі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй5

Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі72

У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца3

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу5

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць