Улада66

Абама прыбыў у Індыю з «беспрэцэдэнтным» візітам

Фото Reuters

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў нядзелю раніцай прыбыў у Індыю з афіцыйным візітам, на які абодва бакі ўскладаюць вялікія надзеі.

Агенцтва АР адзначае, што візіт носіць беспрэцэдэнтны характар, паколькі ўпершыню ў гісторыі амерыканскі прэзідэнт наведвае Індыю другі раз за час знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Як паведамляюць назіральнікі, па выніках візіту ЗША разлічваюць дамагчыся значнага развіцця адносін з Індыяй у розных галінах, у тым ліку — супрацоўніцтве ў ваенна-тэхнічнай сферы, «адсунуўшы» Расію, у галіне ўзаемнага гандлю, энергетыкі, уключаючы ядзерную, а таксама ў процідзеянні змяненню клімату, перадае «Інтэрфакс».

Амерыканскага прэзідэнта і першую лэдзі ў аэрапорце асабіста сустракаў прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі.

Фото Reuters

Калі Абама зышоў з трапа, лідары дзвюх краін цёпла абняліся. Паводле афіцыйнага пратакола, прэм'ер-міністр Індыі звычайна не сустракае замежных лідараў у аэрапорце, а чакае іх у прэзідэнцкім палацы.

Модзі прыняў рашэнне парушыць гэтую традыцыю, чым здзівіў нават сваё асяроддзе.

Фото Reuters

Пасля сустрэчы ў аэрапорце картэж Абамы накіраваўся да рэзідэнцыі прэзідэнта Індыі Пранаба Кумара Мукерджы. Затым кіраўнік адміністрацыі ЗША ускладзе кветкі да помніка «бацьку індыйскай нацыі» — Махатмы Гандзі. Пасля гэтага пачнуцца перамовы Абамы з прэм'ер-міністрам Модзі — па шырокаму колу пытанняў, уключаючы ядзерную сферу і праблемы абароны.

У панядзелак Абама стане галоўным ганаровым замежным госцем на ваенным парадзе з нагоды нацыянальнага свята Індыі — Дня рэспублікі.

Акрамя таго, у заключны дзень візіту пад кіраўніцтвам Абамы і Модзі адбудзецца амерыкана-індыйскі бізнес-саміт з удзелам кіраўнікоў найбуйнейшых кампаній дзвюх дзяржаў.

У падрыхтоўцы да візіту Абамы індыйскія ўлады зачысцілі вуліцы ад бадзяжных сабак і святых жывёл — кароў, якіх адправілі ў прытулкі.

Раней таксама паведамлялася, што індыйскія ўлады распачалі напярэдадні візіту Абамы беспрэцэдэнтныя меры бяспекі: на гмахах Нью-Дэлі размясцілі сродкі СПА, а патруляваць вуліцы вывелі да 40 тыс. супрацоўнікаў службы бяспекі. У горадзе часткова абмежаваны рух, на станцыях метро ўведзеныя дадатковыя праверкі.

27 студзеня прэзідэнт і першая лэдзі Мішэль Абама збіраліся наведаць маўзалей Тадж-Махал у Агры. Аднак ужо перад самым вылетам з Вашынгтона гэты пункт быў выключаны з графіка візіту.

Было вырашана, што прэзідэнт і першая лэдзі ЗША паляцяць у Эр-Рыяд, каб выказаць спачуванні ўраду і народу Саудаўскай Аравіі ў сувязі са смерцю караля Абдалы.

Абама сустрэнецца з новым саудаўскім манархам Сальманов бен Абдэль Азіз Аль Сауд.

У мінулую сераду намеснік памочніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Бэн Родс заявіў, што Вашынгтон разглядае гэтую паездку як унікальную магчымасць вывесці двухбаковыя адносіны на «якасна новы ўзровень».

У той жа час ён адмовіўся паведамляць, якія дамоўленасці могуць быць прынятыя па выніках візіту Абамы ў Індыю.

Ён толькі пацвердзіў, што абмяркоўвацца ў ходзе паездкі будзе ўвесь спектр двухбаковых і шматбаковых пытанняў. Ён адзначыў, што ў Вашынгтоне высока ацанілі запрашэнне Абамы ў якасці галоўнага ганаровага замежнага госця на ваенны парад з нагоды нацыянальнага свята Індыі — Дня рэспублікі.

Нядаўна візіт Абамы ледзь не аказаўся пад пагрозай адмены.

Падчас візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Індыю Масква ўключыла ў расійскую дэлегацыю кіраўніка Крыма Сяргея Аксёнава. Аднак у Дзярждэпе адносіны з Дэлі абвастраць не сталі, абмежаваўшыся «заклапочанасці» ў сувязі з паездкай Аксёнава.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі4

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO2

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее11

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»15

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі4

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць