Афіша

Прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма «Аракіментары» — 11 лютага

У сераду, 11 лютага, ў 19:00 дыскусійны кінаклуб BLOW UP запрашае на прагляд і абмеркаванне легендарнага дакументальнага фільма «Аракіментары».

Фільм прысвечаны самаму вядомаму з азіяцкіх фатографаў – эксцэнтрычнаму Набуёсі Аракі (нар. 1940), які атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы правакацыйным работам, што парушаюць традыцыйныя табу японскага грамадства і часта перасякаюць мяжу дазволенага ў жанры эратычнай фатаграфіі.

Улюбёныя тэмы Аракі — кветкі, неба, жанчыны і дзеці. Але нават фатаграфіі кветак у Аракі настолькі неадназначныя, што выклікаюць скандалы на фотавыставах.

За сваё творчае жыццё Аракі выдаў больш за 250 фотаальбомаў, распачаўшы выдавецкую актыўнасць з самавыдавецкага праекту «Ксеракапіяваныя фатаграфіі» (1970), абмежаваны наклад якога ён разаслаў сябрам, крытыкам і выпадковым людзям, чые адрасы былі знойдзены ў тэлефоннай кнізе. Тэмай фотаальбома былі твары самых звычайных жыхароў Токіа.

На рахунку фатографа вялікая колькасць персанальных выстаў у Амерыцы і шматлікіх краінах Еўропы. У Японіі выстаўкі Аракі часта зачыняліся, работы канфіскоўваліся, а з фатографа спаганяліся штрафы. Але гэта не спыняла майстра і толькі спрыяла росту ягонай папулярнасці як у Японіі, так і ва ўсім свеце.

Назва: «Аракіментары» (Arakimentari) Год выпуску: 2004 Краіна: ЗША Рэжысёр: Трэвіс Клазэ Жанр: дакументальны, біяграфія Працягласть: 01:14:48 Мова: японская + ангельская Пераклад: рускія субтытры

У здымках фільма бралі ўдзел: Б'ёрк, Такешы Кітана

Фільм толькі для дарослай аўдыторыі! 18+!

Суполка кінаклуба ў фэйсбуку

Цэнтр сучасных мастацтваў
адрас: г. Мінск, Някрасава, 3

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя6

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць