Навука і тэхналогіі33

Рашэнне Мінэканомікі не зменіць тарыфы міжсеткавага трафіку для абанентаў

Абмежаванне цэн на пропуск міжсеткавага трафіку тычыцца толькі ўзаемаадносін кампаній, патлумачылі «Нашай Ніве» прадстаўнікі беларускіх аператараў.

Пастанова Мінэканомікі №5 ад 16 студзеня 2015 года вызначыла максімальны тарыф на пропуск міжсеткавага трафіку па Беларусі — ён склаў 82 рублі на хвіліну.

Але пастанова не значыць, што аператарам прыйдзецца мяняць цэны на тэлефанаванні.

«Пастанова ўсталявала максімальна магчымы тарыф на пропуск міжсеткавага трафіку паміж аператарамі сотавай сувязі і кампаніямі, праз якіх мабільныя аператары абменьваюцца галасавым трафікам, — распавёў прэс-сакратар МТС Юрый Міронаў. — Што тычыцца тарыфаў для абанентаў, то памеры абаненцкай платы альбо кошт тэлефанавання ў іншую сетку і на гарадскія нумары застаюцца на ранейшым узроўні».

«У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра ўзаемаразлікі паміж кампаніямі, а не пра тарыфы на званкі ў іншыя сеткі і стацыянарныя тэлефоны для абанентаў, — дадаў ён. — Такім чынам, адна з кампаній, якая «злучае» мабільных аператараў паміж сабой, па-ранейшаму можа ўсталяваць для аператара МТС любы тарыф на пропуск міжсеткавага трафіку, але ўжо ў межах 82 рублёў за хвіліну».

Адсутнасць уплыву пастановы наўпрост на тарыфы пацвердзіла і прэс-сакратар life:) Юлія Шпак: «Змены не датычацца адносін аператара і абанента, гэта ўнутраныя адносіны між аператарамі і пасрэднікамі».

Паводле яе слоў, запланаваныя бюджэты застануцца на старым узроўні: «Любая кампанія плануе бюджэты з улікам магчымых змен у эканоміцы і на тым рынку, дзе яна працуе. Абаненты змен не адчуюць».

«Мы сыходзім з таго, што кампаніі, што маюць права на транзітны міжсеткавы трафік («Белтэлекам», BeCloud), не будуць павялічваць цэны паслуг па транзіце, — адзначылі ў velcom. — Адпаведна і тарыф для канечнага карыстальніка застанецца нязменным».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла6

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла

Усе навіны →
Усе навіны

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана2

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку24

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла6

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць