Свет2222

У Іспаніі затрыманыя людзі, што ваявалі на баку баевікоў Данбаса

Арыштаваныя з'яўляюцца членамі ўльтралевай групоўкі і ваявалі ў Данбасе на баку прарасійскіх сепаратыстаў.

AP

Восем чалавек былі арыштаваныя ў шасці рэгіёнах краіны ў пятніцу раніцай, гаворыцца ў заяве міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі.

«Восем камбатантаў былі арыштаваныя пасля таго як яны вярнуліся з Украіны, дзе прымалі ўдзел ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе. Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні розных злачынстваў», — паведамляюць у міністэрстве.

Інфармацыйныя агенцтвы спасылаюцца на крыніцу ў іспанскіх праваахоўных органах, які апісвае арыштаваных: тыя, што прытрымліваюцца ультралевых поглядаў і што занялі бок прарасійскіх сепаратыстаў ва ўкраінскім канфлікце.

Крыніца паведамляе, што выстаўленыя супраць іх абвінавачванні могуць у сябе ўключаць захоўванне зброі, удзел ва ўзброеным канфлікце і парушэнне нейтралітэту Іспаніі ў канфлікце ва Украіне.

Аперацыя па іх арышце была санкцыянаваная Нацыянальным вярхоўным судом у Мадрыдзе.

Па прыкладзе інтэрбрыгад

Паведамляецца таксама і пра тое, што арыштаваныя натхняліся дзеяннямі інтэрнацыянальных брыгад, якія ваявалі ў Іспаніі супраць генерала Франка падчас Грамадзянскай вайны.

Гэтыя члены левай групоўкі яшчэ ў жніўні апублікавалі ў сацыяльных сетках фатаграфіі зброі і паведамленні пра тое, што яны збіраюцца далучыцца да ваюючых у Данбасе. Яны пісалі, што адпраўляюцца ваяваць «супраць ракавай пухліны фашызму», якая, па іх словах, распаўсюджваецца ва Украіне.

Прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі заявіў, што паліцэйская аперацыя па арышце ўдзельнікаў вайны ва Украіне працягваецца.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму7

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў10

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму7

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць