Улада2020

Лукашэнка: Парадку і дысцыпліны не хапае, ну што ж, гэта мы выправім, і вельмі хутка

Ніякіх ільгот для нядбайных гаспадарнікаў быць не павінна. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка ў час даклада аб праекце ўказа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі.

БелТА

З улікам таго, што ў праекце ўказа прадугледжваюцца змяненні дзеючага парадку па рэалізацыі драўніны арганізацыям канцэрна «Беллеспаперапрам», Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, у чым канкрэтна заключаюцца гэтыя змяненні і як гэта паўплывае на работу канцэрна, іншых дрэваперапрацоўшчыкаў.

«Ці не атрымаецца так, што мы ўвядзём якую-небудзь дадатковую льготу? У той жа час, як мне дакладваюць, на 1 сакавіка пратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў канцэрна за драўніну ў нарыхтаваным выглядзе складае Br58 млрд, плюс яшчэ Br9 млрд - гэта даўгі за драўніну, адпушчаную на пні. Чаму гэта дапускаецца?» - спытаў кіраўнік дзяржавы. Ён запатрабаваў: «Ніякіх ільгот для нядбайных гаспадарнікаў быць не павінна».

Прэзідэнт лічыць, што цяпер як у сельскай гаспадарцы, так і ў лясной прамысловасці нішто не перашкаджае даваць высокія тэмпы і прырост. «Усё ў нас для гэтага ёсць. І сельская, і лясная гаспадарка ў дастатковай колькасці забяспечаны самай сучаснай неабходнай тэхнікай, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Самая вялікая праблема была энерганосьбіты. Дык яны цяпер у два разы таннейшыя, і можна сабекошт скарачаць, якасць - павышаць».

«Парадку і дысцыпліны не хапае, ну што ж, гэта мы выправім, і вельмі хутка. Таму давайце вынік», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава1

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ5

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава1

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць