Свет44

Віцэ-прэм'ер Дварковіч: Пакуль цана на нафту нізкая, Расія не будзе нарошчваць здабычу

Расія не будзе нарошчваць здабычу нафты, улічваючы падзенне сусветных цэн, заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

ria.ru

«Пры цяперашніх цэнах на нафту цалкам натуральна зніжаецца аб'ём інвестыцый у цяжкадаступныя радовішчы, у асобныя новыя праекты, і гэта непазбежна пацягне за сабой, прынамсі, не павелічэнне. Можа быць, яна і не будзе падаць, хоць невялікае зніжэнне заўсёды магчыма, але павелічэнне наўрад ці будзе», — сказаў ён журналістам.

Пры гэтым Дварковіч не выключыў, што калі кошты на нафту доўга будуць трымацца на нізкім узроўні, «будзе некаторае зніжэнне здабычы, як гэта было раней». «Тым не менш, сур'ёзных спадаў я не бачу», - заявіў віцэ-прэм'ер.

Напярэдадні Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) апублікавала штомесячны бюлетэнь, у якім сцвярджаецца, што ў АПЕК не бачаць варыянтаў хуткага вырашэння праблем нафтавага рынку. У арганізацыі выказалі гатоўнасць праводзіць перамовы з краінамі, што здабываюць нафту і пры гэтым не ўваходзяць у АПЕК, для стабілізацыі сусветных цэнаў.

Па дадзеных агенцтва Блумберг, у жніўні АПЕК павялічыла здабычу яшчэ на 108 тыс. бараляў, да 32,3 млн бараляў у суткі.

У аўторак, 1 верасня, нафта маркі Brent патаннела на 2,6% - да 52,7 даляраў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону55

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону55

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць