Улада

Прадстаўнік Германіі: Выбары ў Беларусі — лакмус для ацэнкі шансаў па перазагрузцы адносін з ЕС

Будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі з'яўляюцца лакмусавай паперкай для ацэнкі шансаў па перазагрузцы адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, заявіў 3 верасня ў Мінску каардынатар федэральнага ўрада Германіі па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і Усходняга партнёрства Гернат Эрлер.

На сустрэчы з журналістамі ён, у прыватнасці, адзначыў, што нагодай для яго візіту ў Мінск паслужыла вызваленне 22 жніўня шасцярых палітзняволеных і «звязаныя з гэтым чаканні беларускага кіраўніцтва ў тым, што тычыцца рэакцыі на гэта Захаду». 

«Праблема палітзняволеных шматгадовая, яна з'яўлялася перашкодай для нармалізацыі адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю», — сказаў Эрлер. 

Згодна з яго словамі, паводле даручэння ўрада Германіі на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем 3 верасня ў Мінску Эрлер паведаміў, што гэты крок вітаецца і ацэньваецца станоўча. 

«Гэты крок адкрывае магчымасці для таго, што ў міжнародным плане завуць перазагрузкай адносін, — заявіў ён. — Вядома, хацелася б, каб гэты першы крок меў працяг. У якасці вырашальнай падзеі мы маем на ўвазе выбары, якія з'яўляюцца лакмусавай паперкай для ацэнкі шансаў на перазагрузку». 

Як адзначыў Эрлер, калі выбары пройдуць сумленна і наглядальная місія БДІПЧ АБСЕ будзе мець магчымасць бесперашкодна ажыццяўляць працу па назіранні за імі, то гэта «аўтаматычна адчыняе дзверы перад Еўрасаюзам і Германіяй для паляпшэння адносін». 

Прадстаўнік Германіі падкрэсліў, што да 30 кастрычніка павінна быць прынятае рашэнне па пытанні аб санкцыях ЕС у дачыненні да Беларусі. «Калі ацэнка выбараў будзе станоўчай, будзе адкрыты шлях у кірунку прыпынення санкцый і пачатку палітычнага дыялогу па сутнасці, — сказаў нямецкі чыноўнік. — У межах гэтага дыялогу гатовыя прыйсці да супрацоўніцтва па шэрагу кірункаў, якія ўяўляюць цікавасць для Беларусі, у тым ліку па перамоўным працэсе аб аблягчэнні візавага рэжыму, магчымасці правядзення ў наступным годзе інвестыцыйнай канферэнцыі, аказанні падтрымкі Беларусі па ўваходжанні ў СГА». 

Эрлер таксама адзначыў, што Макей заявіў пра гатоўнасць беларускага боку «на выбарах пайсці ў падтрымку чаканняў Захаду, у тым ліку ў тым, што тычыцца працы наглядальнай місіі, і такім чынам адкрыць магчымасць для развіцця адносін». 

Паколькі ў наступным годзе Германія будзе старшынёй у АБСЕ, на сустрэчы з Макеем было закранутае і пытанне пра будучыню гэтай арганізацыі, паведаміў Эрлер. У прыватнасці прадстаўнік Германіі падкрэсліў неабходнасць адкрыць у Беларусі тэхнічны офіс АБСЕ, які будзе аказваць падтрымку па рэалізацыі сумесных праектаў. Паводле слоў Эрлера, Макей заявіў пра гатоўнасць Беларусі да пашырэння супрацоўніцтва з АБСЕ.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі7

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім36

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі19

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі7

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць