Грамадства11

Адзіны дзень пасажыра пройдзе 24 верасня на чыгуначных вакзалах у буйных гарадах Беларусі

Адзіны дзень пасажыра пройдзе 24 верасня на чыгуначных вакзалах у буйных гарадах Беларусі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

«Беларуская чыгунка прадаўжае новы фармат стасункаў з пасажырамі. На чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах і Оршы 24 верасня пройдзе Адзіны дзень пасажыра. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудзецца ў адзін і той жа час — з 14.00 да 17.00», — паведамілі ў прэс-цэнтры.

У Адзіным дні пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў. Пасажыры змогуць задаць пытанні ў вуснай і пісьмовай формах.

У час Адзінага дня пасажыра на вакзале станцыі Гомель-Пасажырскі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфіката мільённаму пасажыру. Мільённы інтэрнэт-пасажыр 2015 года зробіць паездку 24 верасня поездам нумар 83 па маршруце Гомель-Магілёў. Перад адпраўленнем поезда яму будзе ўручаны сертыфікат, які пацвярджае яго статус, і памятны падарунак ад Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка ўвяла новы фармат стасункаў з пасажырамі — Адзіны дзень пасажыра — з мэтай вывучэння меркавання карыстальнікаў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі і выпрацоўкі мер па ўдасканаленні абслугоўвання. Наступны Адзіны дзень пасажыра пройдзе на БЧ 24 снежня.

У прэс-цэнтры таксама нагадалі, што на афіцыйным сайце БЧ арганізавана апытанне грамадскай думкі наконт удасканалення абслугоўвання пасажыраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 6

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 

Усе навіны →
Усе навіны

У Мелітопалі ГУР падарваў «буханку» з расійскімі аператарамі дронаў3

Магілёўскім ліфтам дабавяць хуткасці8

Аксамітны сезон: дзе можна адпачыць і колькі давядзецца патраціць2

«Яны што, верталёт прэзідэнта саб’юць?!» Лукашэнка пра намер Еўропы збіваць расійскія самалёты над сваёй тэрыторыяй33

НАСА адправіць астранаўтаў у самы далёкі касмічны палёт у гісторыі5

Наста Краўчанка распавяла, што паклоннікі прыпісваюць ёй love story з пераможцам «Інтэрбачання»5

Суд распачаў справу аб эканамічнай неплацежаздольнасці «Белвеста»

Зяленскі: Мы будзем наносіць удары ў адказ, каб прымусіць Расію да дыпламатыі12

У Малдове праходзяць парламенцкія выбары, вызначальныя для курса краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 6

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць