Нерухомасць6464

Чалавек збудаваў пад Мінскам супермалую хатку, але з самымі сучаснымі тэхсродкамі, і прадае за 48 тысяч ФОТЫ

Модульных дамоў шмат — гэта новая хваля ў нерухомасці. Але гэты — не звычайны. Ён малюпасенькі.

Уладальнік такой незвычайнай хаты — Яраслаў. Ён вандраваў па розных краінах, дзе будаваў такога тыпу дамы. Парабіўшы ў Індыі, ён вырашыў вярнуцца на радзіму. Пасля вяртання ён схацеў пабудаваць модульны дом у якой вёсцы. Выбраў Дамашаны — 20 км па лініі электрычкі на паўночны ўсход ад Мінска.

На сёння ў Еўропе і Амерыцы модульныя дамы — гэта альтэрнатыва класічнаму будаўніцтву. Дамы збіраюцца ў мінімальныя тэрміны, яны цалкам экалагічныя і каштуюць танней.

Вось план Яраслававага палаца:

Агульная плошча складае 28 квадратаў. Гэта менш, чым тыповая хрушчоўка. Затое ёсць вялікая тэраса і садок. Ідэальнае лецішча!

Падрабязнае апісанне:

«Брутальны дачны домік, абсталяваны самымі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Матэрыял сцен — металічны каркас, уцеплены мінеральнымі плітамі. Шклопакеты ПВХ. Энергаэфектыўная сістэма асвятлення. Відэаназіранне і GSM-сігналізацыя. 3 камеры назірання (у тым ліку начнога бачання). Вулічнае асвятленне з датчыкамі руху. Участак 7,63 соткі, прымыкае да лесу. Агароджаны па перыметры капітальным драўляным плотам. Да асфальтавага пакрыцця дарогі 700 м. Станцыя электрычкі за 400 м. Прыпынак маршрутнага таксі і аўтобуса 1 км. Вадаём 2 км. Прамы продаж».

Дызайн — мінімалістычны, з яркімі плямамі.

На сёння за дом просяць 48 000 даляраў, што раўназначна 820 млн рублёў. 

У самім доме ёсць усё неабходнае. Падведзена каналізацыя, ёсць кухня з электрычнай плітой, халадзільнік.

Ёсць гарачая вада, душ.

Знутры дом выглядае ўтульна: стаяць некалькі канапаў, моцная камінная печ на дровах.

Ёсць асобнае памяшканне для інвентара з задняга боку хаты.

Ці вытрымае такая хата нашыя зімы?

У якасці асновы на зямлю пакладзена металаканструкцыя. Каркас дома — гэта металічны шкілет са сталёвых труб. А сценавыя панэлі запоўненыя ўцяпляльнікам.

У разрэзе сцяна выглядае наступным чынам: вонкавая дошка, OSB-пліта, уцяпляльнік, параізаляцыя, яшчэ адна OSB-пліта і гіпсакардон. Такім жа чынам уцепленыя падлога і дах. 

Плюс гэтага модульнага дома — у магчымасці прыбудоўваць да яго новыя пакоі часткамі, тым самым павялічваючы плошчу дома з найменшымі выдаткамі і па меры сілаў. Гэтак жа гэты дом можна хутка перавезці або развярнуць у іншы бок.

А якое вашае стаўленне да гэтай задумы і модульных дамоў увогуле? Выказвайцеся ў каментах!

Каментары64

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць