Аўто44

Кітайскі пошукавік Baidu пачаў распрацоўку беспілотнага аўтобуса: праз пяць гадоў яго вытворчасць мае стаць масавай

Кітайская пошукавая сістэма Baidu праз тры гады мае намер зладзіць палявыя выпрабаванні беспілотнага аўтобуса.

Найбуйнейшы пошукавік Кітая Baidu праз тры гады прадставіць беспілотны аўтобус, а праз пяць гадоў запусціць яго ў масавую вытворчасць, заявіў прадстаўнік кампаніі агенцтву Reuters. Ён адмовіўся удакладняць, якія аўтавытворцы удзельнічаюць у праекце.

У Baidu створана спецыяльнае падраздзяленне па распрацоўцы самакіраваных транспартных сродкаў, якое ў якасці генеральнага менеджара ўзначаліў старэйшы віцэ-прэзідэнт кампаніі Ван Цзын.

Baidu таксама плануе праз пяць гадоў выпусціць на рынак аўтаномны пасажырскі аўтамабіль, які будзе распрацаваны сумесна з BMW.

Прадстаўнік кітайскай кампаніі не стаў удакладняць аб'ём інвестыцый, накіраваных на беспілотныя транспартныя сродкі.

Reuters нагадвае, што раней пра намер стварыць беспілотны аўтамабіль у партнёрстве з аўтакампаній SAIC Motor заявіў інтэрнэт-рэтэйлер Alibaba. У ЗША аналагічнымі распрацоўкамі ўжо даўно займаюцца Google і Apple.

У лістападзе таксама стала вядома пра праекты па стварэнні самакіраваных аўтамабіляў нямецкага канцэрна Volkswagen і шведскай каманіі Volvo, якая прыцягнула да распрацоўкі Microsoft. Карэйская карпарацыя Samsung абвясціла аб адкрыцці падраздзялення, якое зоймецца распрацоўкай кампанентаў для беспілотных машын.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка7

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай7

Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»4

Рубіа: Трамп не пайшоў ні на якія саступкі Пуціну6

Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам7

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая5

Гродзенскія чыноўнікі ўпрыгожылі цэнтральную вуліцу пластыкавымі кветкамі, хоць спачатку абяцалі жывыя

У Лідскім раёне мужчына жыўцом спаліў свайго знаёмага

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка7

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць