Збор на расследаванні «НН»: маем першага чалавека, які замовіў пасадку бульбы

Па стане на 22:00 15 снежня чытачы «Нашай Нівы» сабралі талакой 4920 рублёў — амаль палову ад запытанай сумы. Што датычыць прызавых сум, то маем першага чалавека, які замовіў пасадку бульбы. (Круты візіянер, дарэчы).
4-ы дзень збору на расследаванні - 1560. (За першы дзень сабралі 730, за другі - 1690, за трэці - 940).
Яшчэ з дзясятак плацяжоў, у тым ліку буйных, былі праведзеныя праз АРІП непасрэдна на рахунак Рэдакцыі. («Талака» можа атрымліваць пераводы з картак, а праз АРІП — не.)
Вялікі дзякуй за падтрымку!
Нагадаем: у залежнасці ад сумы, ахвярадаўцы атрымаюць:
- фотапрацу Сяргея Гудзіліна з аўтографам аўтара,
- байку з афарызмам,
- кубак з афарызмам,
- нататнік.
Суперпрыз за 1000 рублёў — Рэдакцыя пасадзіць дабрадзею бульбу.
Краўдфандынгавы збор грошай працягваецца. Гэта першы такі збор у гісторыі беларускіх СМІ.
Усім добрай ночы.
Каментары