Пабачыў свет першы нумар газэты творчай інтэлігенцыі Мядзельшчыны «Беражніца». Па словах выдаўца, «Беражніца» мае намер аб’яднаць усе творчыя сілы нарачанскага краю.

Пабачыў свет першы нумар газэты творчай інтэлігенцыі Мядзельшчыны «Беражніца». Па словах выдаўца, «Беражніца» мае намер аб’яднаць усе творчыя сілы нарачанскага краю. Рэдакцыйны калектыў мае намер аднавіць раённае літаратурнае аб’яднаньне.
У першым нумары зьмешчаны зварот выдаўца, навіны Мядзельшчыны, вершы і рэцэнзіі, краязнаўчыя і гістарычныя артыкулы, фотанарысы. Газэта мае 4 старонкі, зьвярстаная ў рэтра-стылі і чорна-белых колерах. Заяўлены наклад — 299 асобнікаў.
Газэта распаўсюджваецца бясплатна. Спампаваць PDF-вэрсію (1,1 Mb) можна па гэтай спасылцы з сайту narach.org.
Каментары