Грамадства2929

Нямецкая прэса: «Мінск хоча дапамогі. І мы павінны дапамагчы»

Неспадзяваны маштаб пратэстаў вярнуў Беларусь на старонкі сусветных газет. У нумары за панядзелак «Süddeutsche Zeitung» прысвяціла становішчу ў Беларусі асобны артыкул.

Фота Сяргея Грыца

Фотаздымак жанчыны з накрыўкамі для рондаляў на чвэрць старонкі і загаловак «Адліга ў Беларусі». Артыкул пачынаецца з расказу пра 83-гадовую Марыю Венядзіктаўну, якая выступіла на мітынгу ў Гомелі (паводле ацэнкі нямецкага выдання, у мітынгу ўзялі ўдзел 2000 чалавек): «Лукашэнка не апраўдаў нашага даверу. Я заўсёды буду выступаць супраць яго». Нямецкі журналіст лучыць пратэсты з шэрагам іншых пазітыўных і адмоўных тэндэнцый, якія, на ягоную думку, адлюстроўваюць глыбінныя змяненні ў беларускай палітыцы.

Эканамічны крызіс, выкліканы гаспадарчым і фінансавым аслабленнем Расіі — ключавога партнёра Беларусі, — прывёў апошнюю ў крытычнае становішча. Але журналіст Франк Нінхузэн паказвае, што і раней Беларусь рэгулярна выяўляла наравістасць — як у выпадку з грузінскімі аўтаноміямі і Крымам.

Сёння, на ягоную думку, Беларусь аказался ў сітуацыі з адзіным выйсцем. Тактычную прыхільнасць кіраўніцтва краіны да еўрапейскіх каштоўнасцяў нямецкі аўтар не пераацэньвае. Яна вынікае часткова з крызісу, часткова з бягучых мэт («да канца года Беларусь спадзяецца ўступіць у СГА»), то бок не мае пад сабой трывалай асновы. Менавіта гэта зрабіла магчымым пратэсты, якія Нінхузэн памылкова называе першым ажыўленнем вулічнай палітыкі ў Беларусі пасля 2010 года.

Важным чыннікам стаў таксама канфлікт з Расіяй — газавая вайна, раздражненне беларускай візавай лібералізацыяй ў Крамлі і г. д. Звыш за тое, Расія сама ў крызісе і не мае больш сродкаў для шчодрай падтрымкі «братэрскай дзяржавы». Гэта таксама спрыяе «павароту» беларускай вонкавай палітыкі.

У артыкуле адзначаецца не толькі цярплівасць уладаў да вулічных пратэстаў і канфлікт з Расіяй. Важным знакам патэнцыйнага «павароту» ў беларускай палітыцы, на думку Нінхузэна, з’яўляецца таксама рост уплыву маладзейшага пакалення. Нагодай для такой высновы становіцца прызначэнне ў Берлін «вельмі маладога» беларускага дыпламата ў якасці пасла.

«Еўропа спрабуе скарыстацца момантам». Дэпутат бундэстага Карл-Георг Вэльман (партыя ХДС), які ў камісіі знешніх спраў нямецкага парламента адказвае за Усходнюю Еўропу, падзяліўся ўражаннямі ад нядаўняга Мінскага форуму, які ўзнавіўся ў лістападзе пасля 6-гадовага перапынку: «апазіцыя там была таксама, настрой быў вельмі адкрыты». Дарма што еўрапейскія палітычныя колы скептычна ставяцца да трансфармацыі беларускага прэзідэнта, цалкам новыя праявы яны не ігнаруюць. «У Берліне лічаць, што Лукашэнка здольны захаваць краіну стабільнай і гарантаваць дыстанцыю да Расіі — дачыненні паміж прэзідэнтам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным недаверлівыя».

Усё гэта па-рознаму выяўляецца на практыцы. Кіраўнік фонду імя Адэнаўэра (фундацыя, блізкая да ХДС) зноў атрымаў беларускую візу — ёсць шанец, што прадстаўніцтва фонду зноў працавацьме ў Мінску. Гётэ-Інстытут таксама адчуў павелічэнне прасторы для дзейнасці. «Мінск хоча дапамогі», кажа Вэльман, «нямецкія інвестыцыі, гандлёвыя прэферэнцыі, студэнцкі абмен. Мы можам дапамагчы з усім гэтым. І мы павінны».

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Каментары29

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт7

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт7

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць