NASA апублікавала фота спадарожніка Сатурна, які падобны да пельменя
NASA апублікавала фатаграфіі аднаго са спадарожнікаў Сатурна — Пана, які падобны да пельменя. Фатаграфіі апублікаваныя на афіцыйным сайце агенцтва. Паведамляецца, што іх зрабіў зонд Cassini з рэкордна блізкай адлегласці — 24 572 кіламетраў.

Тут і ніжэй фота: NASA
Здымкі дазволілі навукоўцам упершыню разгледзець будову Пана, у тым ліку незвычайны грэбень, які апярэзвае спадарожнік.

Навукоўцы лічаць, што ён акумулюе рэчыва з кольцаў Сатурна, такім чынам чысцячы іх.

Каментары