Грамадства66

Дырэктар МТЗ пракаментаваў чуткі пра сваё прызначэнне кіраўніком Мінскай вобласці

На мерапрыемстве, прысвечаным 71-годдзю Мінскага трактарнага завода, дырэктар прадпрыемства Фёдар Дамаценка ўручыў найлепшым работнікам граматы, даў справаздачу перад супрацоўнікамі за год працы, а таксама адказаў на пытанні журналістаў.

Каментуючы інфармацыю аб тым, што яму прадракаюць пасаду кіраўніка Мінаблвыканкама, дырэктар МТЗ распавёў журналістам, што афіцыйна з ім гэтае пытанне не абмяркоўвалася.

— У мяне няма тэмы для размовы, таму я нічога не ведаю. Куды пашле кіраўнік дзяржавы, там і буду працаваць.

Акрамя таго Фёдар Дамаценка распавёў, як ставіцца да жадання «Амкадора» вырабляць аўтатрактарную тэхніку — у новы завод плануюць укласці 300-350 млн даяараў.

— Гэта памылковае меркаванне наконт «Амкадора». Гэта шарнірна-сучлененая канструкцыя ў дыяпазоне 300 к.с. (Імаверна, гаворка ідзе пра трактары з шарнірна-сучлененай рамай), якая не мае ніякага дачынення да трактарнага завода.

Кіраўнік Мінскага трактарнага завода таксама адзначыў, што такая вытворчасць пойдзе на карысць Беларусі - «Амкадор» зможа заняць нішу тэхнікі, якую выпускае «Пецярбургскі трактарны завод».

Пра тое, што кадры сыдуць да Аляксандра Шакуціна (кіраўніка «Амкадора»), Фёдар Дамаценка таксама не хвалюецца.

— Канструктары, якія атрымліваюць высокую заработную плату - у іх няма жадання пакідаць завод. На МТЗ яны атрымліваюць больш 1000 рублёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць