Грамадства1010

Вярхоўны суд скараціў тэрміны некаторым фігурантам «Справы 17-ці». Былым сілавікам — на 6 гадоў

Вярхоўны суд змякчыў прысуд галоўнаму фігуранту нашумелай «Справы сямнаццаці» Канстанціну Вілюгу. Замест 20 гадоў, да якіх яго прысудзіў Мінгарсуд, Вілюга правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 19. Былым супрацоўнікам праваахоўных органаў тэрмін скарочаны на 6 гадоў.

Былому супрацоўніку КДБ Дзмітрыю Вераценскаму тэрмін пакарання скарочаны з 15 гадоў да 9, яго экс-калегу Ігару Карыцкаму — з 14 гадоў да 8. Былы супрацоўнік МУС Канстанцін Дзенісевіч таксама правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 8 гадоў замест 14. Тэрміны пакарання астатніх фігурантаў «Справы сямнаццаці» засталіся без змены.

Вярхоўны суд выключыў з абвінавачання шэраг эпізодаў, звязаных з распаўсюджваннем асоба небяспечных рэчываў, а таксама фармулёўкі «арганізацыя злачыннай групоўкі» і «перавышэнне службовых паўнамоцтваў».

Прысуд уступіў у сілу, аднак ён можа быць абскарджаны на працягу трох гадоў у наглядным парадку.

Нагадаем, Вярхоўны суд пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі на прысуд па «Справе сямнаццаці» 26 мая. У скаргах абвінавачаныя прасілі адмяніць прысуд і адправіць справу на новы разгляд, а то і зусім спыніць. На думку Канстанціна Вілюгі, крымінальную справу распачалі беспадстаўна, а сведкі боку абвінавачаньня усіх агаварылі.

Прысуд абскардзілі не ўсё — выключэнне склалі Марат Багель (ключавы сведка абвінавачання), а таксама Валерый Страбкоў і Фёдар Артамонаў. Яны атрымалі найменшыя тэрміны - 2 гады пазбаўлення і 4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Нагадаем, Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па «Справе сямнаццаці» ў снежні 2016 года. Галоўнаму фігуранту Канстанціну Вілюгу было прызначана пакаранне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Былым супрацоўнікам КДБ — Дзмітрыю Вераценскаму — 15 гадоў ўзмоцненага рэжыму, а Ігару Карыцкаму — 14 гадоў. Канстанцін Дзенісевіч, у мінулым супрацоўнік МУС, атрымаў 14 гадоў ўзмоцненага рэжыму.

Канстанціна Вілюгу абвінавачвалі ў стварэнні і кіраўніцтве міжнароднай злачыннай арганізацыяй, якая займалася абаротам псіхатропных рэчываў і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю са студзеня 2011 года па лістапад 2014 га. Яго ж абвінавачвалі ва ўцягванні ў незаконную дзейнасць іншых грамадзян (астатніх абвінавачаных па справе), сярод якіх — цяпер ужо былыя праваахоўнік Канстанцін Дзенісевіч з МУС, а таксама Дзмітрый Вераценскі і Ігар Карыцкі з КДБ.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук9

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы1

Дарадца Пуціна лічыць, што СССР «юрыдычна недзе існуе». Але што тады ў Крамлі робіць Пуцін?6

Расію асабліва раздражняе Кая Калас4

«Мамкін пястун». У Мінску адкрылася скандальная расійская дастаўка сушы — назвы страў эпатуюць7

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі6

Эрдаган запусціў праграму па масавай праверцы вагі грамадзян на вуліцах5

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы4

Беларуска стамілася чакаць вяртання грошай за тур і пайшла ў суд. Турфірма: Усё навалілася, як снежны ком

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук9

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць