Грамадства4848

Як новы намеснік Макея беларусізуе Палату прадстаўнікоў

Пасля выступу Андрэя Дапкюнаса і дэпутаты перайшлі на беларускую мову.

Два законапраекты аб міждзяржаўных дамовах з Суданам і Грузіяй на сённяшнім пленарным паседжанні Палаты прадстаўнікоў дэпутатам прадстаўляў новы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас. І хоць дакументы для дэпутатаў былі падрыхтаваныя на расійскай мове, спадар Дапкюнас абодва разы прамаўляў па-беларуску.

Нават калі дэпутат з Мінска Максім Місько задаў пытанне дыпламату па-руску, Андрэй Дапкюнас адказаў яму па-беларуску.

А вось іншы дэпутат, Віталь Уласевіч з Бабруйску, сваё пытанне ўжо фармуляваў па-беларуску. З яго ўзялі прыклад Вольга Палітыка і Валер Барадзеня.

«Для мяне выступленне на беларускай мове — прынцыповая пазыцыя, — сказаў Свабодзе Андрэй Дапкюнас. — Я шаную родную мову, вельмі яе люблю і імкнуся ўсюды гаварыць толькі на ёй. Гэта патрабаваньне маёй душы».

У жніўні Лукашэнка прызначыў 54-гадовага Дапкюнаса намеснікам міністра замежных спраў. Дагэтуль дыпламат узначальваў пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН. Маці намесніка міністра Жанна Дапкюнас — былая дырэктар музея Янкі Купалы і стрыечная пляменніца беларускага песняра.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць