Навука і тэхналогіі55

Павышэнне ўзроўню Сусветнага акіяна моцна паскорылася за апошнія 25 гадоў 

Амерыканскія кліматолагі вызначылі, што павышэнне сярэдняга ўзроўню Сусветнага акіяна на Зямлі праз глабальнае пацяпленне павольна паскараецца. Паводле звестак, атрыманых з дапамогай спадарожнікавых вымярэнняў за апошнія 25 гадоў, хуткасць росту ўзроўню акіяна кожны год павялічваецца ў сярэднім на 0,084 міліметра, пішуць навукоўцы ў Proceedings of the National Academy of Sciences.

Так зменіцца Еўропа, калі ўвесь лёд на Зямлі растане.

Адзін з відавочных доказаў глабальнага пацяплення на Зямлі — павышэнне сярэдняга ўзроўню Сусветнага акіяна, якое назіраецца з сярэдзіны XIX стагоддзя. Яно адбываецца з-за цеплавога пашырэння акіянскай вады, а таксама ў выніку таяння палярных ледзяных шчытоў ў Арктыцы, Антарктыцы і Грэнландыі, а таксама горных леднікоў. Толькі за XX стагоддзе сярэдні ўзровень мора падняўся на 17 сантыметраў і працягвае расці. Паводле прагнозаў, некаторыя астраўныя дзяржавы ў Ціхім акіяне могуць апынуцца цалкам затопленымі ўжо ў сярэдзіне цяперашняга стагоддзя.

Для стварэння дакладнай мадэлі, якая апісвае дынаміку ўзроўню мора на планеце, амерыканскія кліматолагі пад кіраўніцтвам Роберта Нерэма з Каларадскага ўніверсітэта прааналізавалі апошнія спадарожнікавыя дадзеныя аб дынаміцы сярэдняга ўзроўню Сусветнага акіяна і выявілі, што яго змяненне за апошнія 25 гадоў можна апiсаць, лічачы, што рост адбываецца з пастаянным паскарэннем.

Пры гэтым, каб вызначыць уплыў на ўзровень мора толькі глабальных кліматычных змяненняў і пазбегнуць уплыву на вынік лакальных адзіночных падзей, якія прыводзяць да прыкметных адхіленняў, але не адлюстроўваюць агульных колькасных тэндэнцый, навукоўцы паспрабавалі адняць ад агульнай залежнасці дзве найбуйнейшыя падзеі, што адбыліся за гэты перыяд.

Першай з іх была серыя магутных вывяржэнняў філіпінскага вулкана Пінатуба, што адбылася ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя і мела вялікі ўплыў на клімат Зямлі (у прыватнасці, гэта прывяло да павелічэння сярэдняй тэмпературы і плошчы азонавай дзіры над Антарктыдай).

Другім важным фактарам, які таксама прывёў да лакальнага паскарэння росту ўзроўню акіяна, быў Эль-Ніньё — актыўная фаза цыклічных ціхаакіянскіх паверхневых плыняў, якая прыводзіць да значнага павышэння тэмпературы на Зямлі. Апошняя такая фаза назіралася ў 2015-2016 гадах.

Дынаміка змянення сярэдняга ўзроўню Сусветнага акіяна з 1993 па 2017 год. Сінім пазначаныя зыходныя дадзеныя, чырвоным — без ўплыву вывяржэнняў Пінатуба, зялёным — без уплыву Эль-Ніньё і вывяржэнняў Пінатуба 

У выніку аналізу атрыманых дадзеных кліматолагі вызначылі сярэднюю хуткасць павышэння ўзроўню мора на планеце, якая склала 2,9 міліметра ў год, з паскарэннем 0,089 штогод.

Зыходзячы з сярэдняй хуткасці павышэння ўзроўню мора, навукоўцы прапанавалі лічыць працэс раўнапаскораным і зрабілі на падставе гэтай мадэлі ацэнку ўзроўню мора у 2100 годзе. Аказалася, што ён мае павялічыцца на 65 сантыметраў у параўнанні з 2005 годам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі18

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года10

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць