Спорт11

Марадона прызначыў узнагароду за інфармацыю пра блогера, які яго «забіў»

Таму, хто дапаможа знайсці аўтара аўдыяпаведамленняў у WhatsApp пра тое, што Марадона нібыта памёр ад сардэчнага прыступу, чэмпіён свету абяцае выплаціць больш за $10 тысяч.

Фота: facebook.com/DiegoMaradonaOficial.

Адвакат Дыега Марадоны Маціяс Морла абвясціў, што футбаліст даручыў яму знайсці аўтара аўдыяролікаў, у якіх невядомы распавядае пра смерць Марадоны.

Адвакат выказаў надзею, што «эканамічны стымул» дапаможа знайсці таго, хто стаіць за гэтым «зладзействам».

Марадона прысутнічаў на матчы зборных Аргенціны і Нігерыі, які скончыўся перамогай аргенцінскай каманды. Пасля заканчэння матчу ў СМІ з'явіліся паведамленні, што Марадоне стала блага і яго прыйшлося шпіталізаваць. З'явіліся і адпаведныя відэаролікі. Адначасова з гэтым сярод карыстальнікаў мэсэнджара WhatsApp пачалі распаўсюджвацца аўдыяролікі, у якіх чалавек распавядае, што ў Марадоны быў сардэчны прыступ і дактары не змаглі яго выратаваць.

Сам Марадона пасля матчу напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што ў яго проста разбалеліся галава і шыя, але яго не шпіталізавалі.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць