Грамадства55

У чым Беларусь пераўзыходзіць заходнія краіны, а ў чым — адстае ад афрыканскіх?

Палітычная трансфармацыя ў Беларусі — гэта нешта большае, чым пусты гук, але меншае, чым новая эпоха. У Беларусі вялікі попыт на дэмакратыю, але нізкі ўзровень стратэгічнай кампетэнцыі, будавання кансенсусу і культуры аргументацыі.

BISS падрыхтаваў дэталізаваны агляд міжнародных рэйтынгаў. У звязку з набліжэннем дзвюх выбарчых кампаній гэты агляд можа стаць для палітычных актараў важнай сістэмай каардынат у ходзе распрацоўкі сваіх праграм і фармавання сваёй стратэгіі.

І. Пяць рэчаў, у якіх мы — адны з найлепшых

  1. Палітычная трансфармацыя: Цягам 2016 — 2018 гадоў у Беларусі адбыўся самы вялікі пасярод усіх краін постсавецкай Еўразіі прагрэс у плане палітычнай трансфармацыі
  2. Попыт на дэмакратыю: У плане прымання дэмакратыі-як-ідэі Беларусь апераджае Польшчу, Харватыю і Чарнагорыю і знаходзіцца прыблізна на тым жа ўзроўні, што Францыя.
  3. Устаноўка на супольнае дабро: Беларусь пераўзыходзіць Фінляндыю, Італію і амаль усе паўднёваеўрапейскія краіны па паказніку ўстаноўкі на супольнае дабро
  4. Унутрыдзяржаўная аўтаномія: Беларусь пераўзыходзіць Швейцарыю і Вялікабрытанію па паказчыку «унутрыдзяржаўнай аўтаноміі»
  5. Жанчыны ў трэцім сектары: У плане ўдзелу жанчын у арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) сітуацыя ў Беларусі лепшая, чым у Польшчы і прыблізна такая ж, што ў Швецыі. Але… горшая, чым у Беніне або Манголіі.

ІІ. Пяць рэчаў, у якіх мы — сярод найгоршых

  1. Дэлібэратыўны працэс: У Беларусі самы горшы з усіх краін Еўропы паказнік дэлібэратыўнай культуры. Нас апераджаюць таксама такія краіны, як В'етнам, Расея і Кітай
  2. Стратэгічныя кампетэнцыі элітаў: У аспекце стратэгічнай прыярытэтызацыі Беларусь адстае нават ад Таджыкістана, В'етнама і Замбіі
  3. Акадэмічная свабода і культурная экспрэсія: У плане акадэмічнай свабоды і культурнай экспрэсіі Беларусь крыху апераджае Расею і Казахстан, але адстае ад В'етнама, Афганістана і большасці афрыканскіх краін
  4. Будаванне кансенсусу: Беларусы не ўмеюць будаваць кансенсус паміж сабой. У гэтым плане мы знаходзімся на 102 месцы сярод краін, што развіваюцца, і адстаем ад такіх краін, як Азербайджан, Афганістан, Расея, В'етнам і Куба
  5. Інавацыйнасць у прыняцці рашэнняў: У плане інавацыйнасці і гнуткасці ў прыняцці рашэнняў Беларусь знаходзіцца ў той самай групе, што Азербайджан і Таджыкістан і адстае ад Расеі, Турэччыны, Руанды, В'етнама.

Чытаць увесь тэкст у PDF.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць