Літаратура88

Людміла Рублеўская. ***Я не лепей за іншых...

Я не лепей за іншых – душою калек –
Можа толькі, я грэбую крышку...

Сёння і ў наступныя дні гэтага тыдня ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН штодзень па добрым і трохі падзабытым творы з даробку «Тутэйшых» — суполкі, што рэвалюцыянізавала беларускую літаратуру на выхадзе з СССРу. Удзельнічала ў «Тутэйшых» і цяперашняя аглядальніца «Советской Белоруссіі» Людміла Рублеўская.

Гэты — па-свойму прароцкі — верш Людмілы Рублеўскай укладальнік, Сяргей Дубавец, змясціў у самым пачатку зборніку «Тутэйшыя» (1989).

* * *

Я не лепей за іншых.
Мне толькі страшней,
Калі горад высмоктвае сокі
Са сваіх ачмурэлых ад тлуму дзяцей.
Сцены – блізка, а неба – высока.
Я не лепей за іншых – душою калек –
Можа толькі, я грэбую крышку,
Толькі дзверы зачыніць за мной чалавек,
Як царкоўнік – паганскую кніжку.
Я – не лепей за іншых.
І я гавару
Дабрадзеям «Спасибо» – не «Дзякуй».
Я адсюль не ўцяку, «у страсцях» не згару.
Толькі вечна на могілкі цягне.
Я не лепей за іншых.
А вы – за мяне.
Мы ў адным замацованы радзе,
Як цвікі, што мацуюць на бляклай сцяне
Мармуровую мёртвую памяць.

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць