Здарэнні1212

«Хварэла больш за месяц». У Ельску памерла 22-гадовая настаўніца

22-гадовая Настасся Малашчанка адпрацавала педагогам менш за год.

Дзяўчына жыла разам з бацькам ў Ельску, а працавала ў школе суседняй вёскі Валаўск. Настасся скончыла Мазырскі педуніверсітэт імя Івана Шамякіна, працаваць пачала яшчэ падчас вучобы. Маладая настаўніца выкладала хімію і біялогію.

«Мяне прынялі ў школе як родную, — распавяла Настасся мясцоваму выданню «Народны голас». — Справа ў тым, што, быўшы на чацвёртым курсе ўніверсітэта, я цалкам паспяхова сумяшчала вучобу і працу ў валаўскай школе, дзе ў той час патрабаваўся настаўнік хіміі і біялогіі. Прызнаюся, першыя крокі ў прафесіі даваліся мне нялёгка. Мяне раздзіралі падвойныя пачуцці. З аднаго боку — цікава было рыхтавацца да ўрокаў, мець зносіны з вучнямі, разам з імі шукаць адказы на адвечныя пытанні: «Што такое дабро?» і «Што такое зло?». З іншага боку — перажывала, каб яны засвоілі матэрыял, каб дзецям цікава было на маіх уроках. Баялася памыліцца, не справіцца са сваёй працай, упусціць штосьці важнае, не апраўдаць чаканняў вучняў і іх бацькоў. Дзякуй, вядома ж, старэйшым калегам і дырэктару за разуменне і падтрымку, за слушныя парады і ненадакучлівыя падказкі.

На шчасце, ужо тады зразумела, што на правільным шляху, што вучыць дзяцей мне падабаецца, і што, нягледзячы ні на што, я люблю свае прадметы — хімію і біялогію. Хімічныя рэакцыі і задачы, шматстайны свет жывых істот, якія ўзаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, цікавыя мне не толькі як настаўніку».

У канцы красавіка Настасся захварэла — пачыналася ўсё як звычайная прастуда.

«Яна перастала хадзіць на працу. Але спачатку ўсё было не так сур’ёзна. З часам развіліся нейкія ўскладненні, як кажуць, можа, ад нейкіх медыкаментаў… У выніку пачалася пнеўманія», — кажуць калегі маладой настаўніцы.

Настассю шпіталізавалі. Спачатку яна ляжала ў ельскай бальніцы, пасля яе перавялі ў Гомель. Але выратаваць дзяўчыну не змаглі, днямі яна памерла.

«Дакладная прычына смерці пакуль невядомая. Але каранавіруса ў яе не было дакладна — рабілі некалькі тэстаў, усе адмоўныя. Таму хаваць будуць у адкрытай труне, на развітанне паедуць педагогі», — кажуць у школе.

Пахаваюць Настассю Малашчанка 9 чэрвеня.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт7

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт7

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць