Свет

Кітайскія ўлады пачалі расследаванне супраць папулярнага стартапа пасля згадкі падзей на плошчы Цяньаньмэнь

Акаўнт кампаніі Xiaohongshu быў заблакаваны пасля допісу, зробленага ў дзень гадавіны разгону мірных пратэстоўцаў на плошчы Цяньаньмэнь.

Фота Reuters

Шанхайскі стратап Xiaohongshu — папулярная кітайская платформа для сацыяльных сетак і электроннай камерцыі. У пятніцу, 4 чэрвеня, на афіцыйным акаўнце кампаніі ў Weibo — кітайскі аналаг Twitter — з’явілася паведамленне: «Скажыце, што за дата сёння?»

Гэта паведамленне, апублікаванае ў 32-ю гадавіну падзей на плошчы Цяньаньмэнь, было выдалена ў хуткім часе, а акаўнт кампаніі быў заблакаваны кітайскімі цэнзарамі, паведамляе The Wall Street Journal.

Цяпер Адміністрацыя кіберпрасторы Кітая праводзіць расследаванне наконт інцыдэнту з допісам кампаніі Xiaohongshu.

Xiaohongshu, заснаваная ў 2013 годзе, мае больш за сто мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. Гэта адна з самых папулярных праграм сярод маладых людзей у Пекіне і Шанхаі.

Пакуль незразумела, якая была першапачатковая мэта гэтага паведамлення, але адзін з людзей, дасведчаных у расследаванні, сцвярджае, што паведамленне не было спасылкай да падзей 1989 года. Апошнім часам кампанія часта рабіла падобныя пасты штопятніцу з нагоды выхадных.

Разгон Камуністычнай партыяй Кітая мірных пратэстоўцаў, большасць з якіх былі студэнты, у 1989 годзе на плошчы Цяньаньмэнь з’яўляецца адной з самых палітычна далікатных падзей у сучаснай кітайскай гісторыі. Урад на працягу многіх гадоў імкнецца здушыць любое ўшанаванне памяці тых падзей, калі загінулі ад соцень да тысяч мірных пратэстоўцаў, а тысячы пасля былі рэпрэсаваныя.

У кітайскіх падручніках гісторыі няма ніякіх згадак пра падзеі на плошчы Цяньаньмэнь, а штогод перад 4 чэрвеня ўсе паведамленні ў сацыяльных сетках, звязаныя з пратэстамі 1989 года, аўтаматычна выдаляюцца. Больш за тое, цяпер карыстальнікі папулярных сацсетак нават не могуць змяніць фота профілю перад 4 чэрвеня, бо ў мінулыя гады многія ставілі выяву запаленай свечкі, што сведчыла пра ўшанаванне памяці тых падзей.

Такія меры кантролю ўскладняюць новаму пакаленню атрымаць інфармацыю пра тыя пратэсты і рэпрэсіі, якія былі пасля іх. Большасць маладых людзей у Кітаі мала ведае пра падзеі на плошчы Цяньаньмэнь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод9

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць