Грамадства

Стан 12-гадовага Ромы Кагадоўскага, які выратаваў на пажары малодшага брата, стабілізаваўся. Ён перанёс 22 аперацыі

На 103-ы дзень знаходжання ў рэанімацыйным аддзяленні Рэспубліканскага апёкавага цэнтра БХМД стан 12-гадовага Ромы Кагадоўскага ўдалося стабілізаваць, паведамляе Мінздароўя.

За час знаходжання ў рэанімацыі хлопчык перанёс 22 аперацыі — найлепшыя дактары сталіцы змагаліся за жыццё падлетка. У цяперашні час, як адзначылі спецыялісты, ён кампенсаваны. Хлопчыка перавялі для далейшага праходжання лячэння ў дзіцячае апёкавае аддзяленне цэнтра.

Здарэнне адбылося ў канцы красавіка ў Мядзельскім раёне. У доме Кагадоўскіх здарыўся пажар. Бацькоў дома не было (мама была на працы, тата паехаў за ёй). Рома на сваіх руках вынес з агню двухгадовага браціка і тут жа страціў прытомнасць. Акрамя апёкаў на яго твары і руках былі парэзы ад разбітага шкла, праз якое яму давялося прайсці.

29 красавіка Рому на верталёце транспартавалі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

Таксама Мінздароўя нагадвае, што ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр паступіў яшчэ адзін падлетак Вадзім Пальчанка з Мсціслаўскага раёна. Ён падчас рыбалкі атрымаў электратраўму. Пры першасным аглядзе ў яго былі дыягнаставаны апёкі рознай ступені цяжкасці — да 70 працэнтаў. На сённяшні момант Вадзім прайшоў першы курс рэабілітацыі ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы і ўчора быў выпісаны дадому. 

Усе дактары, якія ратавалі дзіцячыя жыцця, будуць узнагароджаныя. Атрымае ўзнагароду і Рома Кагадоўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць