Грамадства

«Нават за кратамі клапоціцца пра іншых». У панядзелак пачнуць судзіць Вольгу Залатар, ёй пагражае да 7 год

Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла дачку ў музычную школу. Дома прайшоў ператрус, мужа затрымалі і далі 10 сутак. Вольгу пасля Акрэсціна ўжо не вызвалілі, адправілі на Валадарку, дзе яна па сёння і знаходзіцца. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і навучанні ўдзельнікаў акцыяў пратэста, і падстракальніцтве ўдзелу, а таксама ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзеле ў ім. Віну яна не прызнае. 

Затрымлівалі Вольгу Залатар аператыўнікі ГУБАЗіК, яны развярнулі яе машыну на кальцавой, разам паехалі на ператрус дадому, пасля гэтага адвезлі яе ў цэнтральны офіс упраўлення па вуліцы Рэвалюцыйная, дзе па яе словах, яе катавалі, прымушаючы прадаставіць доказы супраць сябе. Пад ціскам жанчына сказала пароль ад мабільнага тэлефона і тэлеграма. Але нават пасля гэтага да яе прымянялі гвалт.

Адвакат Вольгі паведамляў прэсе, што

у яе былі сінякі і крывападцёкі — білі па галаве, душылі, клалі на зямлю, прыціскалі нагамі да падлогі.

Пра збіццё жанчына паведаміла на першым жа допыце, але следчы гэта проста праігнараваў: Вольгу не агледзеў судмедэксперт, які павінен быў зафіксаваць пашкоджанні, на падставе экспертызы пасля павінны былі ацаніць дзеянні сілавікоў, але ніякага разбіральніцтва ў выніку не было. Адвакат Андрэй Мачалаў, які пракаментаваў сітуацыю, у выніку быў пазбаўлены ліцэнзіі.

Вольга Залатар скончыла ліцэй БДУ і факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Мае ад дзяржавы ордэн як маці пяцярых дзяцей: старэйшай дачцэ на момант затрымання было 17 год, малодшаму сыну — усяго чатыры. 

Вольга была назіральніцай на выбарах у 2020-м на участку ў Ждановічах, але на падлік яе не пусцілі. Пасля разгона мірных дэманстрантаў і жорсткіх затрыманняў жанчына валанцёрыла на Акрэсціна, у судах, дапамагала затрыманым і іх сем’ям. 

Да крымінальнага пераследу яе тройчы затрымлівалі па адміністратыўных артыкулах, два разы справы даходзілі да суда, дзе ёй давалі вялікія штрафы — па законе, немагчыма адправіць на суткі жанчыну, якая выхоўвае непаўнагадовых дзяцей. Дадому да яе прыходзілі з праверкамі, каб ацаніць, у якіх умовах жывуць дзеці.

Сілавікі заяўлялі, што Залатар была адміністратаркай ждановіцкага чату ў Тэлеграме, дзе абмяркоўвалася грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне пасля выбараў. Міліцыя лічыць, што яна была арганізатарам «несанкцыянаваных акцый» — прагулак, дваравых канцэртаў і сустрэчаў з суседзямі. 

Нягледзячы на хадайніцтвы абароны змяніць меру ўтрымання на незвязаную з утрыманнем пад вартай, амаль восем месяцаў жанчыну трымаюць у СІЗА. Хадайніцтвы каталіцкіх святароў, якія былі гатовыя паручыцца за Залатар, следства таксама адхіліла.

Вядома, што за гэты час Вольга змяніла некалькі камер, перахварэла на каранавірус. Таксама яе адпраўлялі на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя, дзе яна сустрэла свой дзень нараджэння. 

Жанчыны, якім даводзілася сядзець разам з Вольгай на Валадарцы, кажуць, што

нават у тых складаных умовах яна стараецца клапаціцца пра іншых, па-мацярынску і з асаблівым клопатам ставіцца да сукамерніц, якія ўпадаюць у адчай, у якіх няма вялікай падтрымкі з волі. Кажа, што нават у турме адчувае сябе свабодным чалавекам.

Шмат расказвае пра Бога, гэта можна ўбачыць і ў яе лістах. Што да будучыні, то Вольга верыць, што змены ў Беларусі непазбежныя. Сама яна б хацела адкрыць пякарню, раней яна выпякала свой хлеб на заквасцы.

Першае паседжанне па справе Вольгі Залатар прызначана на 15 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе, пачатак у 10:00.

Працэс будзе весці суддзя Анастасія Папко. Раней яна працавала ў судзе Першамайскага раёна, дзе адзначылася працэсамі супраць палітычных актывістаў і журналістаў. Пайшла на павышэнне. Літаральна на днях скончыла разгляд справы палітвязня Мікалая Дзядка, які атрымаў 5 год калоніі. 

Адрас для лістоў: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Залатар Вольга Віктараўна

Каментары

Цяпер чытаюць

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця15

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт БДУ спрасціў навігацыю мінскага трамвая, новая схема ўжо тэстуецца ў сталіцы. Як вам?11

У Будапешце, нягледзячы на забарону, з рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў прайшоў ЛГБТ-прайд17

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг23

Пасля антыўрадавага мітынгу ў Бялградзе адбыліся сутыкненні з паліцыяй

Памочніка дырэктара прадпрыемства злавілі з 200 рублямі хабару. Ён паедзе ў калонію і заплаціць шалёны штраф3

Дабаўкі з калагенам сталі папулярныя ў жанчын. Але ці працуюць яны? Вось што паказваюць даследаванні1

Робаты, якія адчуваюць цяпло, дотык і боль? Новая штучная «скура» ўражвае

«Пасля апошняй размовы з маім папярэднікам бомбы ўпалі на дзіцячую бальніцу ва Украіне». Мерц упэўнены, што не трэба ўгаворваць Пуціна2

Пазняк: Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім107

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця15

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць