Эканоміка

Беларусбанк зрабіў новаўвядзенні па ўкладах

Беларусбанк з 7 студзеня зрабіў новаўвядзенне па банкаўскіх укладах. Цяпер банк не пераглядае працэнтную стаўку па дэпазіце, калі з яго здымуць грошы праз аўтаматызаваную сістэму выканання грашовых абавязацельстваў (АІС ВДА).

Маецца на ўвазе пра спісанне штрафаў і іншых запазычанасцяў праз прымусовае выкананне. Нагадаем, з-за такога аўтаматычнага зняцця грошай з безадзыўных укладаў кліентам банкаў паніжаюць працэнтныя стаўкі «да запатрабавання». Банкі лічылі, што кліенты парушылі ўмовы па ўкладзе і знялі грошы раней за тэрмін.

У кантакт-цэнтры Беларусбанка ўдакладнілі, што пасля спісання грошай праз АІС ВДА з безадзыўнага ўкладу банк не будзе цяпер зніжаць працэнтную стаўку. Пасля такога зняцця сродкаў на суму, якая засталася на дэпазіце, будуць налічваць такія ж працэнты, як і да гэтага.

У банку тлумачаць, што новаўвядзенне дзейнічае не толькі на новыя дэпазіты, але і на тыя, якія былі адкрытыя да 7 студзеня.

У Беларусбанку ўдакладнілі, што ўвялі гэтую змену на ўзроўні свайго банка.

У Нацбанку раней тлумачылі, што ў спісанні грошай праз АІС ВДА з безадзыўных укладаў няма парушэння. Але здымаць з іх сродкі павінны ў трэцюю чаргу, пасля спісання з бягучых банкаўскіх рахункам у беларускіх рублях, потым — у валюце. Чацвёртая чарга — за электроннымі кашалькамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава1

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ5

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава1

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць