Свет

Лідары заходняга свету правялі тэрміновую канферэнцыю: сітуацыя вакол Украіны абвастрылася

СМІ паведамілі, што кіраўнікі заходняга свету сёння правялі тэрміновую тэлефонную канферэнцыю ў сувязі з сітуацыяй вакол Украіны. Ініцыятарам быў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. США ўвогуле праяўляюць намер дзейнічаць, калі што, у выпадку агрэсіўных дзеянняў Расіі рашуча. 

Удзел у канферэнцыі прынялі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс, прэм'ер Італіі Марыа Драгі, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і старшыня Еўрапейскай рады Жан Мішэль. 

Прэс-сакратар урада ФРГ Штэфен Хебенштрайт зрабіў па выніках канферэнцыі заходніх лідараў заяву і наўпрост сказаў пра небяспеку вайны. Сітуацыя ім ацэньваецца як «вельмі, вельмі сур'ёзная».

Удзельнікі канферэнцыі пацвердзілі гатоўнасць увесці радыкальныя санкцыі супраць Расеі ў выпадку парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Мэтай дыпламатычных намаганняў з'яўляецца прымусіць Маскву пайсці на дээскалацыю. 

Журналісты амерыканскіх тэлекампаній NBC і PBS са спасылкай на двух прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі сцвярджаюць, што пачатак уварвання Расіі ў Украіну чакаецца на наступным тыдні. З іх слоў, афіцыйныя асобы ЗША чакаюць жахлівай крывавай кампаніі, якая пачнецца з двух дзён паветраных бамбаванняў і радыёэлектроннай барацьбы, за якімі рушыць уварванне з магчымай мэтай змены рэжыму.

Байдэн у найбліжэйшы час збіраецца стэлефанавацца з Пуціным. Макрон гэта збіраецца таксама зрабіць у суботу. 

«Мы гатовыя да любых дзеянняў Расіі. Калі Расія распачне нейкія дзеянні, то наш адказ будзе імгненным, а падтрымка Украіны будзе працягвацца без перапынку», — запэўніў Джэйк Сэліван, дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы, заявіўшы, што «ўварванне Расіі можа пачацца ў любы момант».

Чытайце таксама:

Многія дзяржавы заклікаюць сваіх грамадзян пакідаць Украіну ці не ехаць у яе

Ягор Лебядок: Да 2026-2028 гадоў верагоднасць вайны ў нашым рэгіёне складзе два з трох

Як Украіна робіць стаўку на беспілотнікі ў абароне ад Расіі

 Польшча, Брытанія і Украіна ствараюць новы ваенна-палітычны саюз. Што пра яго вядома?

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя6

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць